Улада44

РФ купляе беларускія прыцэлы для сваіх супрацьтанкавых комплексаў 

Беларускае прадпрыемства «Пеленг» пачало прадаваць свае прылады для кіравання агнём 1К118П для супрацьтанкавых самаходных комплексаў Хрызантэма-С, паведаміў інтэрнэт-рэсурс «Вестник Мордовии». 

Хрызантэма-С

Стабілізаваны ў дзвюх плоскасцях цеплавізійны прыцэл дапамагае адшукваць, ідэнтыфікаваць і весці цэлі ўдзень і ўночы, можа фарміраваць лазернае поле кіравання для навядзення кіраваных ракет. Кошт прыцэла невядомы.

Раней прыцэлы для Хрызантэм-С рабіў украінскі завод «Фотапрыбор», які ўваходзіць у дзяржаўны канцэрн «Украбаронпрам». Аднак у сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны сувязі з расейскімі кліентамі былі разарваныя.

Хрызантэма-С (па класіфікацыі НАТА — AT-15 Springer) складаецца з шасі баявой машыны пяхоты БМП-3 і супрацьтанкавага ракетнага комплексу з ракетамі 9М123, якія маюць тандэмна-кумуляцыйныя ці фугасна-тэрмабарычныя баявыя часткі.

Экіпаж складаецца з двух чалавек, у машыне знаходзяцца 15 ракет. Працэс стральбы цалкам аўтаматызаваны. Лічыцца, што ракеты 9М123 маюць дальнасць дзеяння ад 400 да 5000 м пры навядзенні па лазерным промні і ад 400 да 6000 м пры навядзенні па радыёканале. Звышгукавыя супрацьтанкавыя ракеты маюць, паводле дадзеных вытворцы, бронепрабівальнасць 1000-1100 мм за дынамічнай абаронай. Трацілавы эквівалент фугаснай ракеты — 13,5 кг. 

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць