Грамадства5252

Аляксей Дзермант для «Навін Наваросіі»: Замест апоры на савецкае мінулае, на вайну, Украіна пачала пошук ворагаў у выглядзе Расіі

Філосаф, адзін з заснавальнікаў праекта «Цытадэль» Аляксей Дзермант даў інтэрв’ю для сайта «News Front – Навіны Наваросіі. ДНР, ЛНР сёння».

Вядучы перадачы Сяргей Весялоўскі не саромеўся ў выказваннях – «украінская ерась», «украінскія карацелі», «Украіну можа парваць на часткі Еўропа», «Адэскую вобласць пераўтвараюць у інтэрнацыянальны гадзюшнік», «нацыскі ўгар».

Дзермант гаварыў пра кланавасць украінскай эліты. «У Беларусі адбылася рэвалюцыя зверху. Замена старой савецкай наменклатуры, якая хацела стаць алігархамі, на выхадца з народа, народнага трыбуна. Менавіта таму многія палітолагі называюць прыход да ўлады Лукашэнкі рэвалюцыяй. Ён сур’ёзна пачысціў структуры ўлады, прывёў з сабой новую каманду. Лукашэнка зразумеў, што нельга дапусціць зрошчванне бізнэсу, былой партыйнай наменклатуры і крыміналітэту. Ён стварыў чыстыя дзяржаўныя структуры. На аснове гэтага і ўзнікла моцная дзяржаўная ўлада», — сказаў Дзермант.

«Ва Украіне ж усё пайшло па іншым сцэнары, партыйныя кланы захапілі самыя ласыя кавалкі ўкраінскай эканомікі, узнік алігархат. Затым для таго, каб легітымізваць сваю ўладу, на гэтай тэрыторыі пачалося заляцанне з радыкальнымі нацыяналістычнымі ідэямі.

То бок не было такога праекта, як у Беларусі, з апорай на вайну, на савецкае мінулае, на тое, што рэальна стварыла Беларусь. Пачаліся пошукі нейкіх старажытных казак, баек, пошук ворага, найперш у выглядзе Расіі, рускай мовы, агульнай гісторыі».

Тым не менш, Аляксей Дзермант сказаў, што з’яўляецца «прыхільнікам існавання Украіны». «Эксперымент Леніна і Сталіна па стварэнні нацыянальных дзяржаваў меў пад сабой аснову, ён не такі кепскі, як кажуць некаторыя ў Расіі. Тым не менш, я не бачу сёння ва Украіне, хто можа за Украіну рэальна змагацца. Дзейная ўлада – слабая, радыкальныя нацыяналісты – працуюць на дэстабілізацыю. Можа быць, нейкія адэкватныя вайскоўцы зразумеюць, што для Еўропы Украіна непатрэбная. Яна ім патрэбная ў якасці мяса, Самалі, не больш», — сказаў Дзермант.

Вяселоўскі спытаўся: «Да той пары, пакуль не будзе разбуранае дзяржаўнае кіраванне ў краіне, якое ўзначальваюць заакіянскія марыянеткі, нічога не можа змяніцца. Яны павінны ці самі збегчы, ці іх нехта павінен адсунуць, люстрыраваць самым негуманным спосабам, іншага шляху для выратавання Украіны не існуе». Дзермант адказаў: «Пакуль гэта бачыцца так».

Напрыканцы перадачы журналіст сказаў, што запрасіў у эфір Аляксея Дзерманта, каб «былыя суайчыннікі, якія жывуць ва Украіне, прыслухаліся да словаў чалавека, якія жыве ў Беларусі».

Каментары52

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго19

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць