Грамадства

У Мінску перакрыюць рух транспарту па вуліцы Сухой

У Мінску ў сувязі з будаўніцтвам станцыі метро «Юбілейная плошча» закрыюць рух транспарту па вул. Сухой.

Аб гэтым паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік унітарнага прадпрыемства «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Павел Царун.

«Цяпер вядуцца работы па перакладцы інжынерных сетак на тэрыторыі будучай станцыі метро «Юбілейная плошча». Для завяршэння гэтых работ з 17 ліпеня будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па вул. Сухой. Тут будзе будавацца станцыйны комплекс і злучальны тунэль да станцыі метро «Фрунзенская», - сказаў Павел Царун.

Акрамя таго, падрыхтаваны праект рашэння аб закрыцці руху ўсіх відаў транспарту з 11 па 13 ліпеня па вул. К.Цэткін на ўчастку ад пл. Багушэвіча да вул. Кальварыйскай.

На гэтай тэрыторыі неабходна перакласці амаль 100 м ліўневай і 40 м гаспадарча-бытавой каналізацыі. З 6 па 14 ліпеня будзе закрыты праезд да дамоў нумароў 18, 20 па вул. Сухой у сувязі з правядзеннем работ па перакладцы газаправоду.

У 2015 годзе на будаўніцтва аб'ектаў першага ўчастка трэцяй лініі метрапалітэна (станцый «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Юбілейная плошча», «Плошча Багушэвіча») інвестыцыйнай праграмай Мінска выдзелена Br969,9 млрд, адкрыта крэдытная лінія на Br500 млрд. Плануецца, што першыя чатыры станцыі трэцяй лініі метро будуць адкрыты ў 2018-2019 гадах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць