Улада

У Еўрапарламенце створаная група падтрымкі беларускіх палітвязняў

Шэсць дэпутатаў Еўрапарламента ўвайшлі ў нефармальную групу апекуноў беларускіх палітвязняў, паведаміла Марына Адамовіч, жонка палітыка Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца ў магілёўскай турме. 

«Кожнаму з беларускіх палітвязняў, якіх такімі вызначаюць нашы праваабаронцы, знайшоўся свой апякун сярод еўрапарламентарыяў», — сказала Адамовіч, зазначыўшы, што стварэнне групы 12 мая «з'яўляецца актам салідарнасці і яркім пацвярджэннем таго, што беларускія палітвязні не забытыя і тэма парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі таксама не забытая ў Еўрапарламенце, нягледзячы на геапалітычныя ўзрушэнні». 

Паводле яе слоў, еўрадэпутаты будуць сачыць за лёсам апанентаў беларускай улады, якія знаходзяцца ў зняволенні, дзейнічаць у іх абарону і падтрымку. 

Адамовіч нагадала, што ў мінулым складзе Еўрапарламента ўжо існавала такая група, дзе найбольшую актыўнасць праяўлялі дэпутаты Марак Мігальскі і Мары-Луізе Бек. «Мы ім па сённяшні дзень удзячныя», — сказала яна. 

Новая група створаная з ініцыятывы праваабарончай арганізацыі Freedom House і еўрадэпутата ад Літвы Пятраса Аўштравічуса. У яе ўвайшлі прадстаўнікі самых розных фракцый Еўрапейскага парламента, уключаючы найбуйнейшыя — кансерватыўную Еўрапейскую народную партыю (ЕРР) і сацыял-дэмакратычны Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў (S&D). 

Наколькі актыўна будзе працаваць група, пакуль цяжка сказаць, зазначыла жонка зняволенага палітыка, бо гэта залежыць ад актыўнасці кожнага з яе членаў. Першым крокам еўрадэпутатаў стала сімвалічная акцыя салідарнасці — адпраўка паштовак на адрас палітвязняў са словамі падтрымкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро2

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць