Грамадства44

Польскія візавыя цэнтры адкрыюцца ў васьмі гарадах — тэндар

Пасольства Польшчы ў Беларусі аб'явіла тэндар на аказанне паслуг візавых цэнтраў.

Візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе. У іх павінна знаходзіцца як мінімум 42 акны для прыёму дакументаў на візы і 20 месц для збору біяметрычных даных заяўніка. З 23 чэрвеня беларусы для атрымання шэнгенскай візы павінны будуць падаць біяметрычныя даныя — адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавую фатаграфію. Згодна з умовамі тэндара ў візавых цэнтрах павінна быць неабходнае для гэтага абсталяванне. Заяўкі на ўдзел у тэндары будуць прымацца па 10 чэрвеня.

Прадугледжваецца, што цэнтры змогуць штогод прымаць 290 тыс. хадайніцтваў на атрыманне віз, у тым ліку цэнтр у Мінску - 80 тыс. Заяўкі можна будзе падаваць з панядзелка па пятніцу (акрамя дзяржаўных свят) з 9.00 да 17.00. Рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца на працягу дзесяці рабочых дзён. Пры неабходнасці разгляд дакументаў можа быць прадоўжаны да 30 дзён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты38

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты38

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць