Грамадства88

Мікола Статкевіч застанецца ў турме да канца тэрміна

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў адвакат Аляксандр Галіеў.

Суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны, прайшоў у панядзелак, 4 мая, у Шклоўскай папраўчай калоніі №17.

Падставаю для змены рэжыму сталі «шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і непадпарадкаванне патрабаванням кіраўніцтва».

Вечарам суддзя Шклоўскага раённага суда Баранцава прызнала Мікалая Статкевіча вінаватым у парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і прыняла рашэння накіраваць палітвязня да сканчэння тэрміну зняволення ў турму, а гэта 1 год, 7 месяцаў і 15 дзён, паведамляе spring96.org

Адвакат Аляксандр Галіеў паведаміў «Нашай Ніве», што пакуль невядома, дзе гэта будзе адбывацца. «Калі Статкевіч прыбудзе ў месца зняволення, адміністрацыя будзе абавязаная паведаміць сваякам пра ягонае месцазнаходжанне. Адпаведна, будзем самі турбаваць іх», — сказаў сп. Галіеў.

***

Мікалай Статкевіч — адзіны з былых кандыдатаў у прэзідэнты, які ўтрымліваецца дагэтуль у турме пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Суд прызнаў апазыцыйнага палітыка вінаватым у арганізацыі вулічных беспарадкаў і асудзіў на 6 гадоў зняволення. Мікалай Стактевіч не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся падаваць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Мікалай Статкевіч адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі, затым рашэннем суду ад 12 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, яго перавялі з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва.

12 студзеня 2015 года быў этапаваны для далейшага адбыцця пакарання ў шклоўскую папраўчую калонію №17.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць