Грамадства55

Мітрапаліту Філарэту споўнілася 80 гадоў

21 сакавіка споўнілася 80 гадоў ганароваму патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту. Святар быў кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы цягам дваццаці гадоў. Яго мірское імя — Кірыл Вахрамееў. Ён нарадзіўся ў 1935 годзе ў Маскве і адразу пасля заканчэння школы паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, а затым — у духоўную акадэмію.

У 1957 годзе Філарэт стаў манахам, узначальваў Маскоўскую духоўную акадэмію, быў патрыяршым экзархам Заходняй Еўропы. У 1990-х гадах мітрапаліт Філарэт быў народным дэпутатам БССР, а ў 1992 годзе ўзначаліў Беларускую праваслаўную царкву.

За час яго кіравання ў Беларусі з’явіліся дзясяткі храмаў, адрадзіліся духоўныя вучэльні, была арганізаваная Мінская духоўная акадэмія. Мітрапаліт Філарэт паспрыяў таксама стварэнню Інстытута тэалогіі БДУ.

За свае заслугі Філарэт атрымаў званне «Героя Беларусі», а таксама быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

У канцы 2013 года мітрапаліт Філарэт, які даўно ўжо меў праблемы са здароўем, сышоў на спакой і стаў ганаровым патрыяршым экзархам усяе Беларусі. Як паведамляе kp.by, цяпер ён па нядзелях служыць у дамавым храме Мінскай епархіі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць