Улада44

Віктар Гарбачоў: Маю жонку спрабавалі скінуць пад цягнік

На думку лідэра кампаніі "За свадобнае развіццё прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова, улады хочуць ізаляваць яго перад мітынгам прадпрымальнікаў 10 студзеня.

На думку лідэра кампаніі "За свадобнае развіццё прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова, улады хочуць ізаляваць яго перад мітынгам прадпрымальнікаў 10 студзеня. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю БелаПАН.

8 студзеня над лідэрам прадпрымальніцкага руху адбыўся суд. Раніцай В.Гарбачова з сям\'ёй затрымалі на вакзале Барысава (Мінская вобласць). Ужо ў цягніку да яго і яго 13-гадовага сына стаў чапляцца невядомы мужчына, спрабуючы справакаваць бойку.

"Гэты чалавек чакаў, што з майго боку будзе нейкая рэакцыя. Але я быў папярэджаны, што супраць мяне 8—9 студзеня плануюцца правакацыі, таму паводзіў сябе спакойна", — сказаў В.Гарбачоў.

Паводле яго слоў, незнаёмы не ўтойваў, што быў падасланы, таму што сказаў: "Я ўсё роўна з табой паб\'юся. У мяне заданне". В.Гарбачоў паведаміў, што, калі яны ішлі ўздоўж электрычкі, гэты чалавек спрабаваў "скінуць жонку Святлану пад цягнік, штурхаючы яе". "Фактычна быў зроблены замах на забойства. І толькі тое, што жонка трымала моцна маю руку, выратавала яе ад падзення", — зазначыў В.Гарбачоў.

Як толькі да ўдзельнікаў інцыдэнту накіраваліся супрацоўнікі міліцыі, незнаёмы ўцёк. Неўзабаве пачаўся суд над В.Гарбачовым. Яму інкрымінавалі дробнае хуліганства па артыкуле 17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Аднак старшыня Барысаўскага раённага суда Юрый Кобец, які павінен быў разглядаць справу лідэра кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва", узяў самаадвод. Гэтае рашэнне ён матываваў тым, што вучыўся разам з абвінавачваемым на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Пасля невялікага перапынку суд аднавіўся, і яго пасяджэнне ўзначаліў намеснік старшыні Барысаўскага раённага суда Мікалай Кананчук. На судзе ў якасці сведкі ў прысутнасці выкладчыка быў заслуханы 13-гадовы сын прадпрымальніка. У выніку В.Гарбачова апраўдалі. Аднак, на яго думку, "пераследы не спыняцца". "Магу адназначна сказаць, што да Кастрычніцкай плошчы 10 студзеня я не даеду", — сказаў В.Гарбачоў. На гэты дзень індывідуальныя прадпрымальнікі запланавалі мітынг супраць указа № 760 ад 29 снежня 2006 года, згодна з якім з 1 студзеня 2008 года ІП могуць наймаць работнікаў толькі з ліку блізкіх сваякоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць