Грамадства4949

Лукашэнка пагражае «вышпурнуць» амэрыканскага пасла

Што да Новага году, то, зь ягоных словаў, «дарослыя дзеці сьвяткуюць Новы год асобна, а я з малым — у сваім доме».

У выпадку ўвядзення значных эканамічных санкцый у дачыненні нашай краіны з боку ЗША беларускі бок адрэагуе самым жорсткім чынам, заявіў сёння падчас наведвання «SOS-Дзіцячай вёскі» ў Бараўлянах Аляксандр Лукашэнка.

«Як толькі гэта значна закране нашу эканоміку, то першы, хто будзе адсюль вышпурнуты, гэта пасол Злучаных Штатаў Амерыкі. Я кажу пра гэта публічна. Таму хай амерыканскі пасол супакоіцца і займаецца сваімі праблемамі, бо датэрмінова можа пакінуць сваю пасаду ў Беларусі», —заявіў беларускі прэзідэнт у адказ на словы кіраўнічкі амерыканскай дыпмісіі Карэн Сцюарт наконт таго, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі могуць быць пашыраныя.

«Мы выжывем, мы абыдземся без амерыканскага долара. Не падабаецца амерыканцам, што мы працуем з іх валютай — мы адыдзем ад долара. Але ўвесь час прыгінаць нас не ўдасца. Не падабаецца ім, што мы ў Венесуэле працуем! Калі ласка, хай дадуць магчымасць — будзем у Амерыцы працаваць. Мы ідзём туды, дзе нас прымаюць і дзе мы можам атрымаць найбольшы плён для сваёй эканомікі», — сказаў Лукашэнка.

А. Лукашэнка пажадаў, каб пры ўсіх складанасцях эканоміка ў наступным годзе выстаяла. Ён заявіў, што цягам 2008 году індывідуальныя прадпрымальнікі будуць пастаўлены ў «роўныя эканамічныя ўмовы» дзейнасці з юрыдычнымі асобамі.

Паводле А. Лукашэнкі, індывідуальныя прадпрымальнікі дэмпінгавалі, «разбурылі сотні працоўных месцаў на беларускіх прадпрыемствах, сярод іншага ў лёгкай прамысловасці». Ён нагадаў, што прадпрымальнікі маюць яшчэ два месяцы, каб ператварыцца ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.

Адказваючы на пытанні пра Новы год, ён паведаміў, што па традыцыі будзе сьвяткаваць Новы год удома. Зь ягоных словаў, «дарослыя дзеці святкуюць Новы год асобна, а я з малым у сваім доме».

Каментары49

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць