Здарэнні2020

У Брэсце маці збіла да паўсмерці 5-месячнага сына за тое, што не даваў спаць

Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці выпадку ў Брэсце22 лістапада. Як паведамлялася, 20-гадовая жанчына жорстка збіла свайго пяцімесячнага сына, якога потым шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой ды іншымі траўмамі.

Як адзначае прэс-служба Следчага камітэта, пры аглядзе медработнікамі ў дзіцяці былі выяўлены чэрапна-мазгавая траўма, удар, ацёк і гематома галаўнога мозгу з кровазліццём, пералом пляча, што адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Са слоў падазраванай, перад гэтым яна піла, пакуль бацька быў на працы. Сын стаў плакаць, і яна, каб яго супакоіць,

нанесла не менш за 5 удараў далонню па твары, затым кідала яго на канапу і ложак, пасля чаго легла спаць.

Дзіця, якое пры дыханні хрыпеў, раніцай знайшоў бацька.

Медыкі змагаюцца за жыццё хлопчыка, але шанцы выжыць невялікія, паведамляе Tut.by.

Для высвятлення ўсіх абставінаў выпадку праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

УСК па Брэсцкай вобласці ў дачыненні да маці дзіцяці заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139 (замах на забойства заведама малалетняга асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане) Крымінальнага кодэкса.

Каментары20

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць