Грамадства1414

Лябедзька: Сённяшнія падзеі ніякага дачынення да абрання адзінага кандыдата ад усіх дэмакратычных сіл не маюць

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька не выключае, што на прэзідэнцкія выбары — 2015 дэмакратычныя сілы Беларусі пойдуць «некалькімі калонамі», бо пра «па-сапраўднаму пра адзінага кандыдата на сёння дамовіцца не ўдаецца».

Такое меркаванне палітык выказаў, каментуючы БелаПАН пагадненне аб працэдуры вылучэння адзінага кандыдата, падпісанае 17 лістапада ў Мінску прадстаўнікамі пяці апазіцыйных структур.

Пагадненне заключылі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду», Партыя БНФ і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Як адзначыў Лябедзька, у гэтым выпадку можна казаць аб вылучэнні адзінага кандыдата не ад усіх дэмакратычных сіл, а пра вылучэнне кандыдата ад кампаніі «Народны рэферэндум»,

у якой удзельнічаюць чатыры структуры (выключаючы БХД), якія падпісалі пагадненне. Такім чынам, заявіў лідар АГП, «сёння некалькі структур падпісалі пагадненне аб вылучэнні кандыдата ад «Народнага рэферэндуму».

«Я публічна заяўляў, што апошнім часам ідзе тармажэнне працэсу абрання адзінага кандыдата, звязанае з адсутнасцю фізічных персаналій ад «Народнага рэферэндуму», — дадаў Лябедзька.

— Мабыць, яны сёння вызначыліся з такой кандыдатурай, што АГП і апазіцыйны альянс «Талака» толькі вітае. Але гэта не мае ніякага дачынення да абрання адзінага кандыдата ад усіх дэмакратычных сіл».

Лябедзька нагадаў, што АГП яшчэ ў маі вылучыла свайго прэтэндэнта на пасаду адзінага кандыдата ў прэзідэнты. «З гэтага моманту мы знаходзімся ў чаканні таго, што такія ж крокі зробяць і іншыя структуры. Два тыдні таму на перамовах было зроблена апытанне, падчас якога аказалася, што ёсць толькі адна персанальная кандыдатура — лідар АГП. Усе астатнія сказалі, што на сёння у іх фізічна кандыдата няма, што яны абмяркоўваюць яшчэ кандыдатуры», — сказаў старшыня партыі.

Паводле яго слоў, як толькі «Народны рэферэндум» вызначыцца са сваім кандыдатам, АГП гатовая сесці за стол перамоваў і прапаноўваць, як з двух кандыдатаў абраць аднаго, ці хаця б дамовіцца аб адзіным сцэнары правядзення выбарчай кампаніі.

«Нічога прарыўнага, гістарычнага, сёння не адбылося, гэта шараговая падзея.

Але я спадзяюся, што ўсё ж будзе рух па абранні па-сапраўднаму адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад усіх дэмакратычных сіл», — падкрэсліў Анатоль Лябедзька.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць