Навука і тэхналогіі

Нобелеўская прэмія па хіміі прысуджана тром навукоўцам за флуарэсцэнтную мікраскапію

Нобелеўскай прэміяй па хіміі 2014 будуць узнагароджаны амерыканскі навуковец Эрык Бетцыг, немец народжаны ў Румыніі Штэфан Хэль (дырэктар Інстытута Макса Планка) і амерыканец Уільям Мёрнеру (Стэнфардскі ўніверсітэт) за «распрацоўку флуарэсцэнтнай мікраскапіі», паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта.

«Іх інавацыйная праца вывела аптычную мікраскапію ў нанавымярэнне», — гаворыцца ў паведамленні аргкамітэта.

Дадзенае адкрыццё дазваляе назіраць за вірусамі, бялкамі і малекуламі, памеры якіх складаюць менш за 0,0000002 метра.

У чацвер будзе прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры, у пятніцы — прэмія міру.

Нагадаем, што ў панядзелак лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны 2014 названы Джон О'Кіф, і нарвежскія вучоныя жонка і муж Май-Брыт і Эдвард Мозэр. Прэмія будзе ўручана ім за даследаванні клетачнай біялогіі галаўнога мозгу — за вывучэнне нейрафізіялагічных механізмаў арыентацыі ў прасторы (унутранае GPS).

У аўторак нобелеўскімі лаўрэатамі ў галіне фізікі сталі японскія навукоўцы Ісаму Акасака, Хірошы Амана (універсітэт Нагоі) і Судзі Накамура (Універсітэт Каліфорніі, Санта-Барбара) за вынаходніцтва эфектыўных блакітных святлодыёдаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць