Свет3939

Нідэрландскі перакладчык адмовіўся прыняць узнагароду ад Пуціна: Ён мне агідны

Галандскаму перакладчыку Хансу Боланду, які пазнаёміў сваю краіну з творчасцю Пушкіна, Ахматавай і Дастаеўскага, прысудзілі ўзнагароду імя А.Пушкіна.

26 жніўня Боланд атрымаў ад Фёдара Вароніна, аташэ па культуры ў пасольстве РФ, ганаровае запрашэнне ў Крэмль на цырымонію ўручэння медалі самім прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Цырымонія павінна была адбыцца 4 лістапада ў Дзень народнага адзінства.

Аднак прызнаны перакладчык і славіст адмовіўся прыняць прэстыжную ўзнагароду.

У лісце сп.Вароніну ён патлумачыў гэта наступным чынам:

«… Будучы палымяным апосталам — больш правільных слоў не магу падабраць — Ганны Ахматавай, да якой прасякнуты бязмежнай павагай, я павінен быць цвёрдым, калі гэтага патрабуе ісціна. Я б з велізарнай удзячнасцю прыняў аказаны мне гонар, калі б не Ваш прэзідэнт, паводзінамі і ладам думак якога я пагарджаю.

Ён прадстаўляе вялікую небяспеку для свабоды і міру нашай планеты. Дай Бог, каб яго «ідэалы» ў бліжэйшы час былі цалкам знішчаныя. Любая сувязь паміж ім (прэзідэнтам Пуціным) і мной, яго імем і імем Пушкіна для мяне агідная і невыносная».

Ханс Боланд — першы галандзец, якому прысудзілі ўзнагароду імя рускага паэта. Прэмія Пушкіна заснаваная ў 1969 годзе як навуковая прэмія. У савецкі час яе ўручала Акадэмія навук СССР, у цяперашні час - РАН. Фармулёўка пры ўручэнні - «за выдатныя навуковыя працы ў галіне літаратурнай крытыкі, тэорыі і гісторыі літаратуры».

«Справай жыцця» Боланд назваў пераклад поўнага збору твораў Аляксандра Пушкіна. Акрамя Пушкіна, славіст выпусціў у Галандыі пераклады вершаў Лермантава, Крылова, Мандэльштама, Ахматавай, Гумілёва, Набокава, Рэйна, Ерафеева, Губермана, пераклаў раман «Бесы» Дастаеўскага.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць