Меркаванні2929

Прэйгерман: Беларусь становіцца ўсходнееўрапейскай Швейцарыяй

Беларусь набывае статус пастаяннай пляцоўкі для перамоў па ўкраінскім канфлікце, што паляпшае імідж Мінска на сусветнай арэне. Такім бачаць галоўны вынік сённяшніх перамоў у Мінску ў фармаце Мытны саюз — Украіна — ЕС для беларускага боку незалежныя эксперты. 

На думку старшага аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Дзяніса Мельянцова, можна канстатаваць пачатак перамоўнага працэсу. «Пакуль вынікі чаканыя — ніякіх істотных дамоўленасцяў не было дасягнута. Але і не было ніякіх дэмаршаў, ніхто дзвярамі не грукнуў, руку за спіну не схаваў», — падкрэсліў палітолаг у каментары БелаПАН. «Самыя важныя вынікі сённяшняга дня — гэта поціск рукі Пуціна і Парашэнкі, сам факт сустрэчы і тое, што Мінск становіцца рэгулярнай пляцоўкай для кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ, што з'яўляецца выйгрышам для Беларусі», — лічыць эксперт. «Дадзены старт «мінскаму працэсу», чым бы ён ні быў», — дадаў Мельянцоў. 

Яго ацэнку ў цэлым падзяляе дырэктар па даследаваннях «Ліберальнага клуба» Яўген Прэйгерман. «Вынік заключаецца ўжо ў тым, што адбылася сама гэта сустрэча, сфармулявана хоць нейкая агульная пазіцыя і можа пачацца нейкі рух па абстрактнай дарожнай карце», — сказаў ён. 

«Пакладзены пачатак хоць бы нейкім агульнафарматным перамовам, і гэта ў любым выпадку важна для рашэння як непасрэдна канфлікту на Данбасе, так і больш глабальных рэчаў выбудоўвання сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце», — адзначыў эксперт. 

Кажучы пра наступствы сустрэчы для афіцыйнага Мінска, эксперты былі аптымістычныя. 

На думку Мельянцова, для Беларусі «ўсё прайшло нават больш чым добра». «Адбылася двухбаковая сустрэча Кэтрын Эштан і Аляксандра Лукашэнкі. На ёй Эштан сказала тыя словы, якія, мяркуючы па ўсім, беларускі кіраўнік хацеў ад яе пачуць. Яна падзякавала Лукашэнку за тое, што яе запрасілі і прынялі. Было зразумела, што беларускаму прэзідэнту гэта вельмі важна і прыемна», — сказаў аналітык. 

«Усе астатнія ўдзельнікі перамоў таксама выказаліся аб тым, што Аляксандр Лукашэнка сыграў важную ролю ў тым, што адбылася гэта сустрэча», — дадаў Мельянцоў. Акрамя таго, падкрэсліў ён, увага «найбуйнейшых сусветных СМІ прыкаваная да Мінска, як да месца, дзе, як сказаў Пятро Парашэнка, вырашаецца лёс свету і Еўропы». «Ва ўмовах, калі Беларусь знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі, такая падзея, такія сустрэчы — гэта безумоўна вельмі важная і значная падзея для краіны», — рэзюмаваў Мельянцоў. 

На думку Яўгена Прэйгермана, «тое, што адбылося, а асабліва калі, як было заяўлена, перамовы будуць працягвацца ў нейкім фармаце ў Мінску, гэта ператварэнне ва «ўсходнееўрапейскую Швейцарыю». «А статус «усходнееўрапейскай Швейцарыі» — гэта не статус апошняй дыктатуры Еўропы і еўрапейскага ізгоя», — заўважыў эксперт. «На другі і трэці план адыходзяць шматлікія праблемы ў адносінах Мінска і Бруселя, у тым ліку праблема палітзняволеных. Гэта не значыць, што прама цяпер пачнецца любоў, і беларускага прэзідэнта будуць цалаваць у Еўрапейскім саюзе, але гэта — якасна іншы ўзровень узаемадзеяння. Калі ў будучыні будзе заходзіць гаворка, скажам, пра нейкія фінансавыя пытанні, то гэта плюс у карму Беларусі», — перакананы Прэйгерман.

Каментары29

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай8

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Статкевіч асудзіў паводзіны трох былых палітвязняў. Здаецца, гэта Пратасевіч, Вольга Лойка і Наста Лойка29

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

Ветэрынар уцёк ад размеркавання ў Грузію, але вярнуўся ў Беларусь памяняць пашпарт17

Новы спосаб выкарыстання кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з абуткам2

«Мы будзем кантраляваць Маскву». Былы віцэ-прэм'ер Чачні заявіў, што мусульмане гатовыя ўзяць уладу ў Расіі27

У Гродне ў двары дома нехта паставіў аграмадны намёт ФОТАФАКТ

Ці трэба плаціць падатак за катоў? Беларуска распавяла пра нечаканы візіт міліцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай8

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць