Здароўе11

У Беларусі рак малочнай залозы ў позняй стадыі выяўляецца ў 23% выпадкаў

У Беларусі ў сярэднім рак малочнай залозы ў III—IV стадыі выяўляецца ў 23% выпадкаў, паведаміла загадчык аддзела анкамамалогіі з анкагінекалагічнай групай Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава Яўгенія Шапавал на прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 жніўня. 

«Гэта высокі працэнт. Захворванне пры такой стадыі вызначаецца пры візуальнай лакалізацыі. Напрыклад, у ЗША рак малочнай залозы выяўляецца на першай стадыі ў 95% выпадкаў», — сказала Шапавал. 

Паводле яе слоў, захворванне на рак малочнай залозы павялічваецца. У 2013 годзе ўпершыню гэта захворванне было выяўлена ў чатырох тысяч беларускіх жанчын. 

Шапавал адзначыла, што чым раней выяўляецца рак, тым большая верагоднасць паспяховага лячэння. Так, выжывальнасць на працягу пяці гадоў пры захворванні на рак малочнай залозы I ступені складае 90%, а пры IV — да 10%. У сувязі з гэтым урач заклікала жанчын адказна ставіцца да свайго здароўя і ва ўзросце больш за 50 гадоў праходзіць мамаграфічнае абследаванне без спецыфічных паказанняў. 

Спецыяліст адзначыла поспехі страхавой медыцыны ў фарміраванні прыхільнасці да здаровага ладу жыцця і праходжання прафілактычных абследаванняў. У выпадку калі чалавек не выконвае прызначэнні ўрача, у тым ліку не абследуецца, страхоўка не дзейнічае, за лячэнне плаціць сам хворы. У выніку ў развітых краінах «вельмі высокі працэнт ахопу мамаграфічным скрынінгам — 80-90% жанчын адпаведнай узроставай групы». 

У Мінску праходзіць пілотны праект па скрынінгу захворвання на рак малочнай залозы, у выніку якога будзе вызначана, як часта і ў якім узросце лепш праходзіць мамаграфію жыхаркам Беларусі. Шапавал адзначыла, што ёсць агульная рэкамендацыя Міжнароднай асацыяцыі па даследаванні захворвання на рак рабіць мамаграфію жанчынам ва ўзросце 50—69 гадоў раз у два гады, але ў розных краінах свой падыход. Так, у Францыі рэкамендуецца рабіць мамаграфію адзін раз у 18 месяцаў, у краінах Прыбалтыкі — раз у тры гады.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць