Навука і тэхналогіі1313

У Беларусі пачынаюць адраджаць пойменныя дубровы

У Беларусі плануюць аднавіць пойменныя дубровы і асушаныя балоты. 

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 30 ліпеня ў Мінску начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Мінчанка.

На рэалізацыю дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ) на 2015—2019 гады будзе выдзелена амаль 120 млрд. рублёў. Больш за 97 млрд. рублёў будзе выдзелена з рэспубліканскага бюджэту, больш чым 16 млрд. — з мясцовых бюджэтаў, каля 6 млрд. — са сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, адзначыла яна. 

Дзяржпраграма прадугледжвае правядзенне ў нацыянальным парку «Белавежская пушча» і заказніку «Ельня» мерапрыемстваў па аднаўленні асушаных балот. У нацыянальных парках, Бярэзінскім біясферным запаведніку, заказніках «Спораўскі» і «Званец» — расчыстку хмызняковай расліннасці. У Белавежскай пушчы — стварэнне лесанасеннай базы. 

Будуць таксама праводзіцца мерапрыемствы па барацьбе з інвазіўнымі відамі жывёл, якія выцясняюць беларускія абарыгенныя віды, устаноўцы штучных гнёздаў, аднаўленні пойменных дуброў.

«У прыватнасці, праблемы з дубровамі існуюць у нацыянальным парку «Прыпяцкі». Праграмай прадугледжаныя досыць сур'ёзныя сродкі на рэканструкцыю ляснога гадавальніка ў парку для таго, каб вырошчваць пасадачны матэрыял дуба з закрытай каранёвай сістэмай і высаджваць у месцы росту», — сказала Мінчанка.

Акрамя новай дзяржпраграмы, з 2015 года ў Беларусі пачнуць дзейнічаць нацыянальная стратэгія развіцця сістэмы ААПТ да 2030 года і схема рацыянальнага размяшчэння ААПТ на 2015—2024 гады. У стратэгічных дакументах адлюстраваны асноўныя праблемы:аднаўленне высокаўзроставых лясоў, праблемы зарастання нізінных балот, размнажэння інвазіўных відаў жывёл.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць