Свет

На Данбасе вызвалена апошняя група назіральнікаў АБСЕ

Прарасійскія сепаратысты на ўсходзе Украіны вызвалілі апошнюю групу назіральнікаў АБСЕ, затрыманых у канцы траўня пад Луганскам.

«Чацвёра членаў луганскай спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, якая знікла 29 траўня, была адпушчаная ў суботу ўвечары», — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

У паведамленні таксама сказана, што група ўключае грамадзян Германіі, Нідэрландаў, Расіі і Іспаніі. Па дадзеных АБСЕ, адчуваюць яны сябе нармальна.

Пасля вызвалення замежнікаў даставілі ў данецкі гатэль Park Inn, дзе пражываюць іншыя члены місіі АБСЕ.

Разам з назіральнікамі ў Данецк таксама прыбыў прэм'ер самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Бородай. Паводле яго слоў, назіральнікі ўвесь гэты час знаходзіліся на тэрыторыі так званай «Луганскай народнай рэспублікі».

Місія АБСЕ працуе на запрашэнне ўрада Украіны, тэрмін яе знаходжання ў краіне складае шэсць месяцаў.

Кіеў чакае, што місія АБСЕ зможа наладзіць назіранне за рэжымам спынення агню, а таксама кантроль за участкам ўкраіна-расійскай мяжы ў раёне, дзе ўкраінскія войскі праводзяць спецаперацыю.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падоўжыў тэрмін перамір'я на паўднёвым усходзе краіны на тры дні — да 22:00 панядзелка 30 чэрвеня.

«Украіна чакае, што за час спынення прымянення сілы адбудзецца закрыццё пунктаў вярбоўкі наймітаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і спыненне перамяшчэння незаконных узброеных фарміраванняў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей», — гаворыцца ў заяве прэс-службы Парашэнкі.

Паводле ацэнкі ААН, з сярэдзіны красавіка на ўсходзе Украіны ў сутыкненнях паміж украінскімі войскамі і прарасейскімі сепаратыстамі загінула больш за 420 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго19

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць