Навука і тэхналогіі

Google Glass з'явіліся ў продажы і за межамі ЗША

Прылады Google Glass з'явіліся ў продажы на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Такім чынам, акуляры ад Google упершыню з моманту свайго анонсу афіцыйна пачалі прадавацца за межамі ЗША. Набыць Google Glass зможа любы жыхар Вялікабрытаніі, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту і які валодае крэдытнай картай. Кошт прылады складае 1 тысячу фунтаў (каля 1,7 тысячы даляраў), піша NEWSru.com.

Google Glass можна будзе купіць у мясцовай анлайн-краме Play Store. Брытанцам, у адрозненне ад амерыканцаў, трэба будзе яшчэ даплочваць за дадатковую аправу і шкельца па 175 і 120 фунтаў адпаведна, тады як для жыхароў ЗША яны ідуць у камплекце да прылады.

Нагадаем, што ў ЗША гаджэт быў запушчаны ў продаж у траўні, аднак ён да гэтага часу знаходзіцца на стадыі адкрытага бэта-тэставання. Распрацоўшчыкі кажуць, што пакуль іх прылада не дапрацаваная да канца і яе чакае яшчэ мноства паляпшэнняў. Але попыт на Google Glass у ЗША быў настолькі вялікі, што дазволіў карпарацыі выпусціць на рынак нават сыры прадукт.

Google Glass уяўляе сабой гарнітуру ў выглядзе акуляраў. У гаджэта ёсць камера з пашырэннем 5 Мп і магчымасцю здымкі відэа з якасцю 720p. Акрамя таго, крыху вышэй за правае вока размяшчаецца невялікі дысплей, эквівалентны 25-цалеваму дысплэю. Прылада таксама валодае сэнсарнай панэллю. Кіраваць гэтым гаджэтам можна пры дапамозе галасавых каманд, кожная з якіх павінна пачынацца са слоў OK, Glass і жэстаў. Дынамік у акулярах адсутнічае. Гук падаецца наўпрост шляхам вібрацый праз косткі чэрапа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць