Свет

Байдэн: ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ЗША разам з астатнімі членамі «Вялікай сямёркі» працуюць над новымі эканамічнымі санкцыямі супраць Расіі на выпадак, калі Масква не зробіць крокаў па дээскалацыя канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

Пра гэта Байдэн паведаміў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку падчас тэлефоннай размовы.

Па словах віцэ-прэзідэнта ЗША, новыя санкцыі будуць уведзеныя, калі Масква не распачне дзеянняў па спыненні паставак зброі на ўсход Украіны і пераходу баевікоў праз мяжу.

Таксама Белы дом чакае, што Масква прыменіць свой уплыў і публічна «закліча сепаратыстаў скласці зброю».

Парашэнка, у сваю чаргу, праінфармаваў Байдэна, што сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расіяй, працягваюць атакаваць украінскія войскі, уключаючы артылерыйскія абстрэлы, пасля абвяшчэння пра спыненне агню».

Паводле інфармацыі прэс-службы Парашэнка паведаміў віцэ-прэзідэнту ЗША аб дзясятках фактаў парушэння рэжыму спынення агню з боку сепаратыстаў, у прыватнасці, пра абстрэл пазіцый украінскіх вайскоўцаў.

У пятніцу ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка абвясціў перамір'е, зазначыўшы, што сілавікі ў аднабаковым парадку на тыдзень спыняюць спецаперацыю на паўднёвым усходзе краіны, каб даць магчымасць сепаратыстам скласці зброю.

Перамір'е ўступіла ў сілу ў пятніцу 20 чэрвеня, у 22:00 па кіеўскім часе і будзе доўжыцца да 27 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай19

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу10

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads19

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай19

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць