Улада22

Назарбаеў: Еўразійская інтэграцыя не гарантуе манны нябеснай

Кожнаму з членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) неабходна будзе шмат працаваць для пераадолення розных крызісаў на шляху інтэграцыі, заявіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у Астане.

«Інтэграцыя сама па сабе не гарантуе ідэальнага жыцця, манны нябеснай. Кожнай з дзяржаў прыйдзецца працаваць. Будуць новыя выклікі, новыя задачы, прасяданні эканомікі. Можа быць, не такімі тэмпамі будзе развівацца ўзаемны гандаль. Гэта зразумела, мы выбралі люфт, якім раней не карысталіся. Зараз карыстаемся. Але гэта ні ў якім разе не павінна выклікаць нейкіх іншых рэакцый, акрамя як рухацца наперад. Мы павінны быць гатовыя разам вырашаць любыя пытанні, агульнымі намаганнямі пераадольваць усе крызісы», — сказаў Назарбаеў. 

Ён таксама адзначыў: «Еўразійскі эканамічны саюз мы бачым адкрытай эканамічнай супольнасцю, арганічна ўключанай у глабальныя сувязі як надзейны мост паміж Еўропай і Азіяй, якая расце». 

Прэзідэнт Казахстана падкрэсліў, што ЕАЭС — гэта адзін з найбуйнейшых спажывецкіх рынкаў планеты. «На долю краін — удзельніц ЕАЭС прыпадае каля чвэрці ўсіх разведаных у свеце карысных выкапняў коштам да 40 трыльёнаў долараў. Гэта найбуйнейшы ў свеце экспарцёр энергарэсурсаў і харчовай пшаніцы. ЕАЭС поўнасцю забяспечвае сябе харчаваннем, мае ўсе неабходныя камунікацыі ўнутры агульнага рынку і з іншымі краінамі, самадастатковы па ключавых рэсурсах, якія гарантуюць незалежнасць дзяржаў», — адзначыў Назарбаеў. 

Ён прапанаваў парламентам трох краін ратыфікаваць дагавор аб стварэнні ЕАЭС адначасова: «У нас ёсць вопыт адначасовай ратыфікацыі ў парламентах. Я думаю, што мы папросім нашых дэпутатаў, каб гэта адбылося. Мы ім дапаможам падрыхтаваць усе дакументы». 

Назарбаеў таксама прапанаваў абвясціць 29 мая Днём еўразійскай інтэграцыі: «Сёння ў народаў Казахстана, Беларусі і Расіі знамянальны дзень. Еўразійскі эканамічны саюз — гэта новы трывалы механізм вечнай дружбы, узаемадзеяння, добрасуседства нашых краін. Я лічу, што дзень 29 мая годны таго, каб увайсці ў календары і памятныя даты нашых краін як Дзень еўразійскай інтэграцыі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы13

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы4

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы13

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць