Пра гэта кіраўнік Расіі заявіў падчас тэлефоннай размовы з прэм'ер-міністрам Італіі Матэа Рэнца, паведамляе прэс-служба Крамля.
Лідары дзвюх краін абмяняліся думкамі па сітуацыі ва Украіне ў кантэксце вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 25 мая, паведамляе прэс-служба кіраўніка расійскай дзяржавы.
Выказаныя былі ўзаемныя спачуванні ў сувязі з трагічнай гібеллю ва Украіне італьянскага журналіста Андрэа Ракелі і грамадзяніна Расіі Андрэя Міронава, што суправаджаў карэспандэнта.
Прэзідэнт Расіі падкрэсліў неабходнасць неадкладнага спынення вайсковай карнай аперацыі ў паўднёва-ўсходніх абласцях і наладжвання мірнага дыялогу Кіева з прадстаўнікамі рэгіёнаў.
Каментары