Грамадства11

Традыцыйны беларуска-расійска-ўкраінскі фестываль «Дружба» правядуць воддаль мяжы

Штогадовы міжнародны палатачны лагер «Дружба», які традыцыйна праводзіцца на стыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны каля манумента Дружбы, сёлета пройдзе воддаль ад мяжы, на тэрыторыі Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці.

Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў дэпартаменце культуры Бранскай вобласці.

Кожны год прымаючым бокам становіцца адна з абласцей трох краін, і ў 2014 годзе арганізоўваць лагер «Дружба» і фестываль «Славянскае адзінства» павінна Бранская вобласць.

У дэпартаменце адзначылі, што вядзецца работа па арганізацыі фестывалю, удакладняецца яго праграма. Лагер «Дружба», работа якога пачнецца 26 чэрвеня, вырашана было праводзіць не на стыку межаў, а на тэрыторыі Расіі з меркаванняў бяспекі. Тым не менш апошні дзень лагера і фестываль «Славянскае адзінства» арганізатары маюць намер правесці на стыку межаў каля манумента Дружбы.

Як падкрэслілі ў дэпартаменце, афіцыйныя запрашэнні будуць накіраваныя расійскім бокам не толькі беларусам, але і ўкраінцам. Аднак ці будуць яны ўдзельнічаць у лагеры і фестывалі, пакуль невядома.

Што да Міжнароднага дзіцячага фестывалю «Друзья, сябры, друзi — разам!», які таксама традыцыйна праводзіцца на стыку межаў і пачнецца сёлета 31 мая, то ён пройдзе без удзелу ўкраінскага боку. Фестываль таксама арганізаваны воддаль ад мяжы, на тэрыторыі аздараўленчага лагера ў Бранскай вобласці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць