Эканоміка

Дэпазіты насельніцтва ў гэтым годзе растуць

У красавіку насельніцтва Беларусі заняло пазіцыю чакання: тэрміновыя дэпазіты ў рублях ледзь знізіліся (прырост толькі за кошт працэнтаў), валютныя — і трохі падраслі (ізноў жа за кошт працэнтаў).

Сітуацыя нагадвае зацішша перад бурай, паколькі бліжэй да канца траўня, дакладней да завяршэння ЧС па хакеі, шматлікім уладальнікам рублёвых дэпазітаў трэба будзе зрабіць нялёгкі выбар: зняць рублі і купіць валюту, абараніўшы сябе ад вельмі чаканай дэвальвацыі рубля, але адначасова пакінуць сябе без дэпазітных звышпрыбыткаў (з-за за высокіх працэнтных ставак) або паверыць у запэўніванне ўлад, што валюта на падтрымку курсу рубля будзе.

Па дадзеных Нацбанка РБ, на 1 мая 2014 года дэпазіты насельніцтва ў нацыянальнай валюце склалі Br40,842 трлн., павялічыўшыся на Br2,573 трлн. або 6,7 % у красавіку пасля зніжэння на Br96,9 млрд., або 0,3 % у сакавіку. З пачатку года рост рублёвых дэпазітаў склаў Br7,823 трлн., або 23,7%.

У прыватнасці, тэрміновыя ўклады ў красавіку выраслі на Br364,2 млрд., або 1,3 % да Br28, 234 трлн., пераводныя выраслі на Br2,209 трлн. або 21,2 % да Br12,608 трлн. на 1 мая 2014 года.

Валютныя ўклады ў красавіку выраслі на $69 млн., або 0,9 % пасля росту на $ 55 млн., або 0,7 % у сакавіку і на 1 мая 2014 года склалі $7539,8 млн. Ад пачатку года ўклады насельніцтва ў валюце выраслі на $ 250,6 млн., або 3,4%.

Рублёвы эквівалент валютных дэпазітаў на 1 мая 2014 года склаў Br75,247 трлн., павялічыўшыся на Br1, 511 трлн. або 2 % у красавіку пасля росту на Br1,359 трлн. або 1,9 % у сакавіку.

Тэрміновыя валютныя ўклады ў красавіку выраслі на $ 62,8 млн., або 0,9 % да $ 7084,4 млн., пераводныя — на $ 6,3 млн., або 1,4 % да $ 455,4 млн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём13

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць