Свет33

Штурм пракуратуры ў Данецку: пацярпелі 26 чалавек

У выніку ўзброенага процістаяння падчас штурму пракуратуры Данецкай вобласці ў чацвер пацярпелі 26 чалавек, двое — шпіталізаваныя.

Пра гэта паведамляе часовы сайт Данецкай абласной дзяржадміністрацыі (АДА).

Паводле інфармацыі дэпартамента аховы здароўя Данецкай АДА, усе, хто звярнуўся да медыкаў, дастаўляліся ў розныя лячэбна-прафілактычныя ўстановы горада (нейрахірургічныя і траўматалагічныя аддзяленні), аднак, пасля аказання дапамогі 24 чалавекі адпушчаныя на амбулаторнае лячэнне.

З 26 чалавек, якія звярнуліся, чацвёра — з агнястрэльнымі раненнямі, у тым ліку раненні з траўматычнага зброі.

У выніку з 26 тых, хто звярнуўся да медыкаў, шпіталізаваныя двое (нейрахірургія.

На месцы падзей працавалі тры брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

Як вядома, у чацвер у Данецку сепаратысты ўзялі штурмам будынак пракуратуры. У будынак аблпракуратуры паляцелі некалькі «кактэйляў Молатава», былі чутныя стрэлы, аднак невядома, з якога боку быў адкрыты агонь.

Праваахоўнікі вымушаныя былі адступіць у будынак і адбіваць напады светлашумавымі гранатамі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары59

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вінавацяць УСУ ва ўдары па інтэрнаце з падлеткамі. Украінцы адмаўляюць4

У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай1

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ2

У Расіі цалкам забаранілі армянскую мінералку «Джэрмук»5

«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма20

Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце1

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары59

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць