Служба бяспекі Украіны апрылюдніла аўдыё, на якім, як сцвярджаецца, — размова асобаў, датычных да забойства дэпутата Горлаўскай гарадской рады, сябра партыі «Бацькаўшчына» Уладзіміра Рыбака.
23 красавіка цела выкрадзенага напярэдадні дэпутата знайшлі ў рацэ Тарэц каля пасёлка Райгарадок Данецкай вобласці. Рыбаку ўскрылі жывот, начапілі на спіну заплечнік з пяском і ўтапілі.
Выкраданне, паводле СБУ, было здзейсненае на загад палкоўніка ГРУ ГШ РФ Ігара Безлера, выканаўцам быў дыверсант з мянушкай «Альф», а пазбаўляцца ад цела дапамагаў «народны губернатар» Славянска Панамароў.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары