Усяго патроху55

Памёр лётчык, які бамбіў Хірасіму

«Я спакойна сплю па начах», - заявіў ён у адным зь інтэрвію.

У Амэрыцы памёр Пол Ўорфілд Тыбэтс‑малодшы, які камандаваў стратэгічным бамбардзіроўшчыкам B‑29, які ў канцы Другой сусьветнай вайны скінуў атамную бомбу на Хірасіму.

Лётчыку было 92 гады, а памёр ён у сваім доме ў штаце Агаё.

Пяцітонная бомба «Малы» ўзарвалася над японскім горадам раніцай 6 жніўня 1945 г. Ядзерны выбух адразу забраў жыцьці 140 тыс. чалавек, многія іншыя памерлі ад радыяцыі пазьней. Праз тры дні другая атамная бомба была скінута на Нагасакі, і Японія адразу капітулявала, што прывяло да завяршэньня кровапралітнай вайны на Ціхім акіяне.

У 2005 г. усе тры члены экіпажу самалёту «Энола Гей», што дажылі да 60‑годзьдзя бамбардаваньня — Тыбэтс, які ўжо стаў генэралам, штурман Тэадор Ван Кірк па мянушцы Галяндзец і стралок Морыс Джэпсан — заявілі, што не шкадуюць пра падзеі 1945 г. «Прымяненьне атамнай зброі было неабходным у той момант гісторыі», — сказалі яны.

«Тысячы былых салдат і членаў сем’яў вайскоўцаў выказалі на гэты конт надта шчымлівую і вельмі асабістую думку, — дадаў тады Пол Тыбэтс, — што іх сёньня магло ня быць у жывых, калі б давялося прыбегнуць да ўварваньня на Японскія выспы, каб пазьбегнуць кровапраліцьця».

Назву «Энола Гей» свайму бамбардзіроўшчыку Тыбэтс даў у гонар сваёй маці Энолы Гей Тыбэтс. А памёр пілот праз два месяцы пасьля цяжкой хваробы, сказаў карэспандэнту Франс Прэс, сябар генэрала Тыбэтса, брыгадны генэрал у адстаўцы Джэры Ньюхаус.

Лётчык прасіў ня ставіць яму надмагільнага помніка, дадаў Ньюхаўс, бо баяўся, што праціўнікі атамнай бамбардзіроўкі стануць выкарыстоўваць ягоную магілу ў якасьці месца для правядзеньня акцый пратэсту.

Авіяшоў

Пол Уорфілд Тыбэтс‑малодшы нарадзіўся ў Куінсі, штат Ілінойс, у 1915 г., але большую частку маладосьці правёў у Маямі.

У ваенна‑паветраныя сілы запісаўся ў 1937 г., а падчас Другой сусьветнай узначаліў кіраўніцтва бамбардзіровачных апэрацый у Эўропе, пасьля чаго вярнуўся да выпрабавальных палётаў на B‑29, які называлі «лятаючай фартэцыяй».

У адстаўку ён выйшаў у 1966 г.

«Я ганаруся, што здолеў пачаць зь нічога, сплянаваў усё — і ўсё спрацавала так, як павінна было, ‑‑ казаў генэрал у адным са сваіх інтэрвію. ‑‑ Я спакойна сплю па начах».

У 1976 г. Тыбэтса крытыкавалі за ўзнаўленьне атамнай бамбардзіроўкі на авіяшоў у Тэхасе. Ён праляцеў на B‑29, і над зямлёй узьнялося воблака ў выглядзе грыба. Шоў выклікала гнеў у Японіі. Генэрал заявіў, што не хацеў нікога пакрыўдзіць, але ўрад ЗША быў вымушаны прынесьці фармальныя выбачэньні.

У 1995 г. Тыбэтс назваў «д’ябальскай абразай» намер арганізатараў адной з выставаў зьмясьціць «Энолу Гей» у экспазыцыю Смітсанаўскага інстытыту, прысьвечаную пакутам людзей, што сталі ахвярамі бамбардзіроўкі 1945 г.

Тыбэтс і шматлікія арганізацыі вэтэранаў Другой сусьветнай заявілі тады, што пакутам японцам надаецца зашмат увагі — і пры гэтым людзі зусім забываюць пра злачынствы, якія японскія ваенныя чынілі ў тыя часы.

Руская служба Бі-Бі-Сі

Каментары5

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома12

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома12

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць