Свет

Ва Украіне за тры месяцы прымуць законы па дэцэнтралізацыі ўлады і пашырэнні паўнамоцтваў рэгіёнаў

В.а. прэзідэнта Украіны А.Турчынаў даручыў ураду распрацаваць і ўнесці на разгляд Вярхоўнай Рады законапраекты, якія прадугледжваюць дэцэнтралізацыю ўлады і істотнае пашырэнне паўнамоцтваў тэрытарыяльных абшчын.

Адпаведнае даручэнне ўтрымліваецца ва ўказе «Аб мерах наконт кансалідацыі грамадзян Украіны і спынення грамадзянскага супрацьстаяння ў Данецкай і Луганскай абласцях», які ў нядзелю падпісаў А.Турчынаў.

Згодна з дакументам, Кабінету міністраў даручана падрыхтаваць, унесці ў ВР законапраекты адносна правядзення ва Украіне рэформы мясцовага самакіравання і арганізацыі ўлады ў рэгіёнах, прадугледзеўшы дэцэнтралізацыю ўлады і істотнае пашырэнне паўнамоцтваў тэрытарыяльных абшчын, фарміраванне выканаўчых органаў мясцовымі саветамі, пашырэнне матэрыяльнай і фінансавай асновы мясцовага самакіравання, дзейсныя механізмы ўдзелу грамадскасці ў прыняцці органамі мясцовага самакіравання рашэнняў.

Ва ўказе адзначана, што адпаведныя законы павінны быць прыняты ў трохмесячны тэрмін.

Акрамя таго, згодна з указам, ва Украіне будзе створана рабочая група з прадстаўнікоў Кабінета міністраў Украіны, народных дэпутатаў Украіны (па згодзе), прадстаўнікоў Асацыяцыі гарадоў Украіны (па згодзе) і дэлегаваных прадстаўнікоў мясцовага самакіравання і грамадскасці. Рабочая група ствараецца для ўзгаднення пазіцый па заканадаўчых зменах у ажыццяўленні рэформы мясцовага самакіравання і арганізацыі ўлады ў рэгіёнах.

Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць