За акцыю супраць вайны ва Украіне лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч асуджаны на 12 сутак
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска судзяць затрыманых учора, 2 сакавіка, каля пасольства Расіі актывістаў арганізацыі «Малады фронт» Змітра Дашкевіча, Яўгена Ціханава і Сяргея Фінкевіча.
Толькі ў 12:20 Ціханава павялі ў суд Прычым прыйшла суддзя і зрабіла круглыя вочы: «Я даўно прыйшла, а іх не вядуць».
Хутка за Ціханавым у суд павялі Сяргея Фінкевіча. Ціханава, у сваю чаргу, вярнулі ў міліцэйскую газэль, суд працягнецца пасля абеду.
Дарэчы Яўген Ціханаў — аўтар рэпартажаў-падарожжаў з розных кантынентаў, што друкаваліся на сайце «Нашай Нівы». Яму пры затрыманні парвалі кофту, а Змітру Дашкевічу зламалі аправу для акуляраў.
Сяргей Фінкевіч (суддзя А. Якунчыхін) асуджаны на 10 сутак адм. арышту (арт. 23.4 КоАП — непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
Цяпер судзяць Змітра Дашкевіча. Грамадскі актывіст Леанід Смоўж, які выйшаў з будынка суда, кажа, што, на яго думку, суддзя аказвае моўны ціск на сведкаў-амапаўцаў.
Адзін са сведкаў кажа, што Дашкевіч падчас затрымання сеў на зямлю, іншы — не пацвярджае.
Зміцер Дашкевіч сказаў, што будзе падаваць скаргу: іх сілай запіхвалі ў міліцэйскую машыну, трох перавозілі ў багажніку.
14:22
Зміцер Дашкевіч асуджаны на 12 сутак, Яўген Ціханаў таксама на 12 сутак.
Каментары