Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Польскі консул ад’яжджае

Яму таксама крыху сумна пакідаць Горадню, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Сяджу на спэктаклі, слухаю Яна Махульскага. Таго самага, што Квінтам быў у “Ва-банку”. Файны актор. Яны ўдвох з бляндынкай на сцэне, называецца “Акапулька — мая мара”. Не пасьпяваеш заўважыць заканчэньня, бо ён пачынае нязмушаную гутарку з заляй яшчэ калі не адгавораныя ўсе тэксты. Дарэчы, многа сьмешных момантаў, публіка рэагуе адпаведна, часам раптоўна выбухае. Папросту адпачываеш, увесь час сур’ёзны тэатар — гэта занадта.

Махульскі езьдзіць па розных краінах са спэктаклем, наведваючы, ясна, палянійныя асяродкі. Напэўна збольшага дзеля задавальненьня, бо заробку з гэтага асабліва ня мае, сказаў мне консул па культуры. У рэшце рэшт чалавеку 79 гадоў, ці варта яшчэ думаць пра грошы? Пагатоў, сын — пасьпяховы рэжысэр, прычым здымае і кіно сур’ёзнае. Ягоны "Швадрон" пра паўстаньне 1863-га зрабіў на мяне моцнае ўражаньне. Моладзь называе часам такое "жэсьцю". Але мы крыху адхіліліся. Махульскі гаворыць, што быў у Харкаве і Львове, і раптам зь першага шэрагу радасны выгук: "А мы з Ільвова!" Махульскі рэагуе маланкава, але не зусім дакладна: “Здравствуйте!”

У зале амаль цёмна, але я пазнаю нашага былога консула, які да сёньняшняга дня любіць успамінаць, што служыў у Львове, калі развальваліся Саветы. Ён толькі што здаў справы пераемніку і на некалькі дзён затрымаўся перад ад’ездам у Варшаву. Я бачу, што на спэктаклі ён цалкам адпачывае, у яго пакуль ніякіх абавязкаў. І мне пачынае здавацца, што пазьней у Варшаве ён у адпаведны момант можа выгукнуць: "А мы з Горадні!" Пяць гадоў службы не абы што! Ён любіў сустракацца з журналістамі, на апошняй прэс-канфэрэнцыі ўзгадаў: калі прадстаўляўся ў МЗС-е, падкрэсьліў, што Польшча заўжды будзе падтрымліваць сувэрэнітэт суседкі.

Што ж прыемна такое чуць! Шкада, што ў 19-м такіх словаў не гаварылі. Калі урад БНР мусіў карыстацца цягніком, каб апынуцца ў Горадні на птушынах правах, на чамаданах… У 1994-м у горадзе зьявіўся польскі дыплямат, каб стварыць консульства. Ён выклікаў давер ужо тым, што гаварыў: у Вільні ў мяне застаўся сябра, беларускі паэт. Ён заснаваў “Чацьверы ў консульстве”, на якія запрашалася гарадзенская інтэлігенцыя, а ня проста людзі з Саюзу палякаў. Было вельмі цікава: прыяжджалі рэдактары польскіх выданьняў, музыкі, гісторыкі.

Наступны консул, невысокі, сівавусы, падобны да шляхціца, ганарыўся тым, што аб’ехаў кожную вёску, дзе быў хоць адзін паляк. А тым часам выжывалі Гавіна, маўляў, кінуўся занадта ў беларускую палітыку, у апазыцыю, а Саюзу палякаў трэба займацца сьпевамі і танцамі, ды школкамі. Пазьней улады ўзялі ды прыватызавалі Саюз палякаў, прыдумаўшы нагоду, разам з Польскімі дамамі: "Была ваша, стала наша".

Адно цешыць, што традыцыя не перапыняецца, што прыехаў наступны консул, што існуе таксама літоўскае консульства. Міжволі ўзгадаеш, што калісьці прыбывалі сюды пасольствы ад брытанскай каралевы, ад Вэнецыянскай рэспублікі, ад турэцкага пашы, ад маскоўскага цара, іх прымаў наш кароль.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць