Улада1212

Слуцкую актывістку аштрафавалі за паказ фільма пра Слуцкі збройны чын

На 20 базавых велічынь (2 мільёна 600 тысяч рублёў) аштрафаваная судом Слуцкага раёну актывістка Зінаіда Цімошак паводле артыкулу аб «парушэньні парадку арганізацыі правядзеньня сходаў».

Падставай для гэтага сталася спроба правесьці кінапрагляд дакумэнтальнай стужкі «40 дзён сялянскай рэспублікі», прысьвечанай Слуцкаму збройнаму чыну, у доме культуры вёскі Казловічы 23 лістапада, паведамляе радыё «Свабода».

Прагляд быў прымеркаваны да чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Удзел у імпрэзе прымала гісторык Ніна Стужынская, адна з аўтарак фільма. Аднак мясцовыя міліцыянты сарвалі кінапрагляд: затрымалі удзельнікаў, правялі допыты ўдзельнікаў імпрэзы, а на арганізатарку Зінаіду Цімошак склалі адміністрацыйны пратакол. На знак пратэсту загадчык дому культуры вёскі Казловічы Аляксандар Туміловіч пакінуў сваю пасаду.

19 сьнежня падчас суду Аляксандар Туміловіч заявіў:

«Гэта фільм пра Слуцкае паўстаньне, які быў паказаны па АНТ, з камэнтаром гісторыка. Я пагадзіўся, прапанаваў маленькую залю, на 25-30 чалавек. У мяне ёсьць такая форма працы, як сустрэча зь цікавымі людзьмі. Тым больш што крамолы я ня бачу, бо фільм быў паказаны па дзяржаўным тэлеканале. З начальствам на той момант я ня мог зьвязацца, і ўзяў на сябе адказнасьць за дазвол. Да 3 гадзінаў 23-га яны прыехалі, я пазнаёміўся зь Зінаідай Цімошак і Нінай Стужынскай. Потым людзі пайшлі. А празь некалькі хвілінаў зьявіўся і АМАП».

Аднак судзьдзя Сьвятлана Пастухова не прыслухалася да словаў сьведкі і прызнала Зінаіду Цімошак вінаватай.

Пра віну Цімошак Туміловіч кажа: «А пры чым тут яна, калі я яе запрасіў?»

Каментары12

Цяпер чытаюць

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі5

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

У Славакіі дочкі прыйшлі на магілу нядаўна памерлага бацькі і пачулі з яе падазроныя гукі. Ім не падалося8

21‑гадовы сын Захара Прылепіна ваюе штурмавіком ва Украіне2

Аўстралійскі скрыпач Морган: «З усіх славянскіх моў беларуская — мая ўлюбёная»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі5

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць