Надвор'е

На гэтым тыдні будзе цёпла

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу.

«На гэтым тыдні ў Беларусі будзе пераважаць павышаны для гэтага года тэмпературны рэжым, на 3-5 градусаў вышэйшы за норму. Нас чакае мокры снег і дождж, сырое з туманамі і слабымі галалёднымі з'явамі надвор'е.

Адзіны плюс у найбліжэйшы тыдзень, што актыўных цыклонаў, ураганаў не чакаецца», — зазначыў сіноптык.

У аўторак месцамі невялікія ападкі, дождж, мокры снег, туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3°С — плюс 3°С, днём плюс 1—6°С.

У сераду ў асобных раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі: дождж, мокры снег. Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 4°С — плюс 1°С, днём мінус 2°С — плюс 3°С.

У чацвер надвор'е абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготным паветры: у асобных раёнах, пераважна па заходняй палове, невялікія кароткачасовыя ападкі, дождж, мокры снег. Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 6°С, днём ад мінус 3°С па ўсходзе да плюс 4°С па захадзе краіны.

«У далейшым да канца тыдня надвор'е будуць вызначаць цёплыя вільготныя паветраныя масы атлантычнага паходжання», — зазначыў Рабаў.

У пятніцу — нядзелю месцамі кароткачасовыя ападкі, мокры снег, дождж. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 5°С — плюс 1°С, днём мінус 3°С — плюс 3°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны4

У Мінску злодзей ехаў па аб’яве прадаваць скрадзены тэлефон, але ў аўтобусе сустрэў яго гаспадара1

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна7

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі4

У ЗША паказалі першую мадэль смартфона ад сям’і Трампа — з няправільным сцягам ЗША3

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты5

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду49

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця4

У Польшчы змянілі падыход да выдачы ўцякацтва для адной групы беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць