Лідар «Удара» Віталь Клічко разам з людзьмі адціснуў шэраг «Беркута» ад барыкады на вуліцы Інстытуцкай.
Байцы спрабуюць стварыць перыметр, каб адціснуць мітынгоўцаў. Але людзі трымаюцца і не даюць гэтага зрабіць.
Між тым Беркут на Інстытуцкай фактычна апынуўся ў аблозе.
Як паведамляюць народныя дэпутаты ад «Удара», якія заблакавалі на Інстытуцкай спецтэхніку, зверху вуліцы сфармавалася калона кіяўлян, больш за 300 чалавек.
Кіяўляне, якія ішлі на Майдан, апынуліся ў тыле ў байцоў і спрабуюць іх заблакаваць.
Туды прыбыло падраздзяленне ўнутраных войскаў і байцы пачалі біць людзей.
Каментары