Эканоміка

Беларусь абароніць вытворцаў у сувязі з увядзеннем у Расіі ўтылізацыйнага збору

Беларусь распрацуе меры, якія абароняць айчынных аўтавытворцаў у сувязі з увядзеннем у Расіі ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі.

Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, выступаючы 31 кастрычніка ў Мінску на пасяджэнні абедзвюх палат беларускага парламента.

«Мы павінны вырашыць гэтае пытанне да канца года, каб не пацярпелі нашы вытворцы», — падкрэсліў ён.

Сямашка паведаміў, што гэтая тэма 30 кастрычніка абмяркоўвалася ў прэм'ер-міністра. Было дадзена даручэнне Міністэрству эканомікі сумесна з іншымі міністэрствамі і ведамствамі падрыхтаваць адпаведны ўказ прэзідэнта.

Першы віцэ-прэм'ер зазначыў, што страты беларускіх вытворцаў, звязаныя з увядзеннем у Расіі ўтылізацыйнага збору, які будзе брацца паводле прынцыпу краіны прызначэння, ацэньваюцца ў 350 млн. долараў у год.

Утылізацыйны збор у Расіі ўводзіцца 1 студзеня 2014 года. Адпаведны законапраект прыняты Дзярждумай у другім і трэцім чытаннях. Збор будзе выплачвацца за кожны колавы транспартны сродак, што ўвозіцца ў Расію ці вырабляецца на яе тэрыторыі. Віды і катэгорыі транспарту, а таксама парадак вылічэння збору будуць вызначацца ўрадам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну19

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму старэйшыя дзеці разумнейшыя за малодшых? Тлумачаць навукоўцы5

Пасажыры жорстка збілі жанчыну-таксістку — яна апынулася ў бальніцы6

КДБ прыходзіў да родных яшчэ аднаго віцебскага актывіста. Правялі ператрус1

У Касцюковіцкім раёне бацька параніў з ружжа 15‑гадовага сына

Зяленскі падзякаваў Ціханоўскай за падтрымку5

«Гэта пачуццё шчаслівага жыцця». Як больш за 40 тысяч чалавек плакалі, спявалі і абдымаліся на канцэрце Макса Каржа ў Бухарэсце28

VIP-зала, фудкорты і планетарый. Найстарэйшы кінатэатр Магілёва ў стылі канструктывізму закрылі на рэканструкцыю1

Трамп адрэагаваў на стральбу каля Белага дома і зноў нагадаў пра бальную залу2

«Рэальна неадэкваты». Зяленскі пракаментаваў маштабны начны ўдар па Украіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну19

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць