Мова1515

Пенсіянерка з Берасця вучыць беларусаў пісаць жи-ши з Ы — фоты

 

Прызнавацца ў каханні кожны дзень, запрасіць сябра на гарбату, павіншаваць родных са святам на роднай мове ці прапанаваць суседу размаўляць з табой па-беларуску – пенсіянерка з Берасця вынайшла арыгінальны спосаб дасягнуць гэтых мэтаў.

Тамара Бахун зарэгістравалася прадпрымальніцай і выдае беларускія паштоўкі, якія адразу сталі папулярнымі, піша «Салідарнасць».

– Чым больш мы выдаем – тым больш разыходзіцца, – усміхаецца жанчына.

Ідэя рабіць беларускія паштоўкі нарадзілася ў яе сына. Сяржук Бахун успамінае, як аднойчы шукаў паштоўку з Новым годам на беларускай мове і не знайшоў. Так узнікла думка: «А чаму б не зрабіць гэта самім?».

– Уся наша сям’я ўдзельнічае ў гэтым праекце. Трэба ж і грошы зарабляць, і творчасць сваю рэалізоўваць, – гаворыць Тамара Уладзіміраўна.

Яна ўзгадвае, як аднойчы журналісты Белсата шукалі ў Мінску беларускія паштоўкі. Адзінае месца, дзе яны знайшліся, была кнігарня «Логвінаў».

– Гэта былі нашыя паштоўкі! – кажа суразмоўца.

Калекцыя за калекцыяй выходзяць паштоўкі. Акрамя віншавальных, ёсць і спецпраекты. Напрыклад, серыя «Беларускія палкаводцы і военачальнікі зямлі Беларускай» – лікбез па гісторыі беларускага войска.

Ці паштоўкі, якія прапаноўваюць далучацца да беларускамоўных. Ёсць паштоўкі для рамантыкаў, якія гатовыя кожны дзень прызнавацца ў каханні. І для тых, хто хоча пасябраваць.

Беларускія паштоўкі прадаюць у брэсцкім ЦУМе, у мінскай «Акадэмкнізе» і ў іншых дзяржаўных кнігарнях.

Са слоў выдаўца, адмовілася заключаць дамову на рэалізацыю толькі «Белпошта».

– У аддзеле маркетынга зацікавіліся, але пайшлі да начальніка, і ён сказаў: «У нас свая прадукцыя», – тлумачыць Тамара Уладзіміраўна. – Хоць на нашыя паштоўкі паўсюль ёсць попыт. Расказваюць мне прадаўцы, што людзі шукаюць іх, каб паслаць сябрам ці знаёмым за мяжу.

Сапраўды, гэта творчая праца, якая прыносіць нам такое задавальненне… Лічу, што мы робім добрую справу.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём13

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць