Музыка3131

Макс Корж выпусціў новы альбом «Жыць у кайф» + відэа

Беларус Макс Корж, адзін з самых папулярных выканаўцаў рэпа на поставецкай прасторы, запісаў другі альбом пад назвай «Жыць у кайф!».

«Наша Ніва» уважліва праслухала кружэлку і вырашыла разабрацца, як хлопец з Лунінца за два гады (не без дапамогі лэйблаў) дасягнуў таго, што айчынныя поп-зоркі толькі сняць.

«Жыць у кайф» гучыць як дэвіз слухачоў, якія хутка напоўняць «Мінск-Арэну», дзе і адбудзецца прэзентацыя дыска. Альбом пачынаецца песняй пра тое, што «я не высыпаюся», хоць завязаў з алкаголем, нікацінам, «ледзь не дайшло да прабежак», але як тут спаць, калі паўсюль «двіж» і твае сябры ацэньваюць тваё жыццё трапным словам «красава!».

Спаць не даюць, і не дадуць. На беларускай сцэне ўрэшце з’явіўся нехта, хто спявае актуальную поп-музыку для моладзі.

Іншае пытанне, якая музыка цяпер актуальная. Аднак папулярнасць Каржа лёгка тлумачыцца: ён стаў альтэрнатывай усяму, што круціцца ў беларускай поп-музыцы. Калі на Песні года Беларусі – 2006 і на выніках леташняй Першай музычнай прэміі гучаць адныя і тыя імёны, то абіраць паміж Сашам Нэма, Германам і Іванам Буслаем не хочацца. А палюбіць Саладуху, як той казаў, не ўдаецца, калі вы не ва ўзроставай катэгорыі «каму за 40».

Песні Макса Каржа маюць некалькі сакрэтаў — палову з іх можна сыграць у двары на гітары любой якасці, іх дыяпазон не разбягаецца далей за чатыры-пяць акордаў.

Спяваецца ў гэтых песнях пра праблемы, знаёмыя ўсяму насельніцтву двара, будзь ён хоць у раёне Аўтазавода, хоць у элітных раёнах. Песня «Стань» дакладна будзе яшчэ доўга выкарыстоўвацца як хадавы матэрыял у пераходах. «Еслі б вы мне такое сказалі в лунінецком ліцее, ізменілся б в ліце я», — спявае Корж і мае рацыю.

Праспяваць фразу «не было головы раньше – нету сейчас тем более» марыць кожны другі тынэйджэр.

Што тычыцца ўласна альбома, то «Жыць у кайф» працягвае тую самую лінію, што і першыя запісы Каржа, наўрад ці ён будзе зварочваць з абранага маршрута:

нічога з 50-х гадоў у поп-музыцы не карыстаецца такім попытам, як мара сплыць па марской хвалі са сваёй сяброўкай.

Ці пра тое, што нават, калі застаўся без дыплома, жыць жа ўсё адно ў кайф. Ці пра тое, што «пацану красіво жіть не запретішь» — гэта з песні «Эмігрант», пра тое, што «я вярнуся, калі даб’юся свайго».

Беларускія «велікодныя яйкі» таксама рассыпаны па альбоме – песня «Тралікі» пачынаецца з сэмпла беларускамоўнай абвесткі ў мінскім тралейбусе.

Усяго на альбоме 17 трэкаў, цалкам прысвечаных вось гэтай «новай рамантыцы» жыхароў «аднушак» і заўзятараў дыскатэк, якім, калі пашанцуе, будзе жыць у кайф. Як мінімум наступны год гэты альбом будзе самым запатрабаваным рэлізам беларускага артыста, як бы мы да таго ні ставіліся (і пры ўмове, што «Ляпісы» не знізяць планку). Прынамсі, болей за дзве тысячы спамповак за тры гадзіны, — нядрэнны вынік.

Паслухаць і спампаваць альбом можна тут http://vk.com/hiphop_tatpic

Апытанка

Каментары31

Цяпер чытаюць

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

Назвалі папярэднюю прычыну смерці 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі некалькі дзён5

Чатыром былым журналістам баранавіцкага «Інтэкс-Прэса» далі хатнюю хімію1

«Мы ўбачым літаральна ўсё»: Мэт Дэйман — пра «Адысею» Крыстафера Нолана5

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу14

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн13

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць