Здарэнні11

Як расіянін развёў сваіх беларускіх крэдытораў

Дырэктар прадпрыемства ў Навагрудку пракруціў кадравыя афёры больш чым на 4 мільярды рублёў.

Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці. Афёры выявілі ў выніку праверкі дзейнасці сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое спецыялізуецца на нарыхтоўцы і продажы мяса быдла. Праверка паказала, што дырэктар таварыства, грамадзянін Расіі, прыкрываючы фінансавы стан прадпрыемства і наяўную крэдыторскую запазычанасць, свядома павялічыў неплацежаздольнасць прадпрыемства.

Ён неабгрунтавана ўвёў у штат дадатковыя пасады (першага намесніка дырэктара і намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях), прычым устанавіў ім завышаныя заработныя платы і бонусы (стымулюючыя выплаты). На пасады дырэктар прыняў патрэбных яму людзей, але ўжо праз чатыры месяцы звольніў іх з налічэннем выплат, сума якіх склала амаль Br470 млн. Гэтая сума была пасля спагнаная з таварыства ў поўным аб’ёме ў парадку выканаўчай вытворчасці.

Плён кадравай афёры дырэктару спадабаўся.

Праз год ён ізноў скарыстаўся знаёмай схемай.

Толькі на гэты раз яшчэ больш раздзьмуў бюракратычны апарат на прадпрыемстве.

Ён увёў у штат пасады намесніка дырэктара па інвестыцыях і развіцці, першага намесніка дырэктара, намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях, намесніка дырэктара па прававых пытаннях, намесніка дырэктара па фінансавых пытаннях і галоўнага інжынера. Ізноў прыняў на пасады патрэбных людзей, вызначыў ім неабгрунтавана высокія зарплаты і кампенсацыйныя выплаты і зноў праз тры месяцы правёў скарачэнне штатаў. Агульная сума кампенсацыйных выплат склала звыш Br3,8 млрд.

У выніку расследавання ўстаноўлена, што сваімі дзеяннямі дырэктар навагрудскага таварыства прычыніў шкоду крэдыторам ў аб’ёме больш як Br4,2 млрд. У сувязі з гэтым у дачыненні да яго распачатыя крымінальныя справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага арт.240 ч.2 КК РБ (наўмысная эканамічная няздатнасць (банкруцтва).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка10

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка10

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць