Усяго патроху77

Вучоныя растлумачылі прычыну позняй вясны ў Беларусі

Сёлета вясна ў Беларусь прыйшла са спазненнем з-за павелічэння азонавага слоя, паведаміў на прэс-канферэнцыі 12 верасня вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра маніторынгу азонасферы БДУ Аляксандр Красоўскі.

Паводле яго слоў, зімой у паўночным паўшар’і сабралася «анамальна вялікая колькасць азону», які «прыціснуў» цёплае цячэнне Гальфстрым, што, у сваю чаргу, і запаволіла наступленне вясны ў Еўропе.

Як адзначыў Красоўскі, пра ўплыў азонавага слоя на змяненне клімату вучоныя даведаліся нядаўна, і гэта тэма будзе абмяркоўвацца на канферэнцыі Амерыканскага геафізічнага таварыства ў снежні. У прыватнасці, вучоныя высветлілі, што стратасферны азон удзельнічае ў фарміраванні кароткатэрміновага клімату, ствараючы рамачныя ўмовы для развіцця атмасферных працэсаў паблізу зямной паверхні, адзначыў спецыяліст. Паводле яго слоў, павелічэнне азонавага слоя можа ўзмацняць блакіруючыя эфекты цыклонаў і прыводзіць да з’яўлення засухі ў адным раёне і патопу ў іншым.

Акрамя таго, адзначыў Красоўскі, беларускія вучоныя высветлілі характар уплыву азону на экасістэму.

Паводле яго слоў, даследаванні біёлагаў, праведзеныя ў жніўні гэтага года на возеры Нарач, паказалі, што ў перыяд памяншэння азонавага слоя і адпаведна павелічэння паступленняў на Зямлю ультрафіялетавых прамянёў у возеры ачышчаецца вада. Біялагічна актыўнае ультрафіялетавае выпраменьванне здольнае пранікаць у ваду на глыбіню да 12–15 метраў і ўбіваць некаторыя мікраарганізмы, сказаў спецыяліст.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

Тры турысты загінулі ў Інданезіі падчас вывяржэння вулкана, 20 прапалі без вестак

Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст2

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ51

Зяленскі заявіў пра згоду на абвешчанае Трампам перамір'е

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях25

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць