Здарэнні22

У Мінску з наркотыкамі затрымалі доктара-нарколага

Супрацоўнікі сталічных падраздзяленняў наркакантролю затрымалі кур'ера, які прывёз у Мінск партыю гашышу, а затым падчас куплі-продажу спайсу быў затрыманы доктар-нарколаг адной з медыцынскіх установаў.

У ГУУС Мінгарвыканкама расказалі падрабязнасці таго, што здарылася. У мінулую пятніцу ў 7.20 на Прывакзальнай плошчы сталіцы наркакантралёры затрымалі 30-гадовага расіяніна, які прывёз у Мінск з Санкт-Пецярбурга партыю гашышу.

Наркотык агульнай вагой каля 100 грамаў быў старанна схаваны ў адзенні гэтага «пасажыра». У ходзе далейшай распрацоўкі супрацьпраўных дзеянняў затрыманага міліцыянты наведаліся ў мінскую кватэру, у якой у тайніку было знойдзена 30 грамаў амфетаміну.

А 3 чэрвеня ўвечары на тэрыторыі Ленінскага раёна пры адпрацоўцы інфармацыі па рэалізацыі забароненых курыльных сумесяў аператыўнікі з доказамі злачынства затрымалі доктара-нарколага адной з медыцынскіх установаў. Падчас яго дагляду былі выяўленыя расфасаваныя пакуначкі спайсу, які, як паказаў папярэдні аналіз, адносіцца да забароненай групы псіхатропных рэчываў.

Па двух названых фактах наркакантралёры праводзяць праверачныя мерапрыемствы. Па іх выніках матэрыялы будуць перададзеныя ў Следчы камітэт для прававой ацэнкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць