Здарэнні77

У Лідзе п’яны расеец на Ford Focus гуляў у «даганялкі» з супрацоўнікамі ДАІ

Пераможцамі ў гэтым спаборніцтве сталі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Жаданне кіроўцы пагуляць вызначалася колькасцю спіртнога — медагляд паказаў наяўнасць алкаголю 2,5 праміле.

На Гарачую лінію TUT.BY прыйшло паведамленне ад чытача Антона.

«2 чэрвеня ў горадзе Ліда каля 7 гадзін раніцы пачаўся пераслед п’янага кіроўцы на аўтамабілі Ford Focus. Аўтамабіль Ford не рэагаваў на загады супрацоўнікаў ДАІ спыніцца, і лётаў па цэнтры горада, не звяртаючы ўвагі на святлафоры і знакі, з хуткасцю каля 100 км/г».

Начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко пацвердзіў інфармацыю і расказаў падрабязнасці здарэння.

Малады расіянін усю ноч гуляў у рэстаранах Ліды. Пад раніцу ён пазнаёміўся з беларусам — сяброўства вырашылі замацаваць півам, за якім і адправіліся ў індустрыяльны пасёлак Ліды па звілістай і пераборлівай траекторыі. Відавочцы патэлефанавалі ў ДАІ і паведамілі, што за рулём Ford Focus з транзітнымі нумарамі знаходзіцца неадэкватны кіроўца.

На вуліцы Свярдлова супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі паспрабавалі спыніць кіроўцу Ford. Патрабаванне спыніцца малады чалавек праігнараваў, і паспрабаваў сысці ад ДАІ на максімальнай хуткасці — вуліца Савецкая, Міцкевіча, праспект Перамогі, зноў Міцкевіча… Пагоня за Ford працягвалася каля паўгадзіны, у ёй былі задзейнічаныя два экіпажы ДАІ і служба аховы.

Затрымалі п’янага расейца ў двары дома па вуліцы Міцкевіча. Медагляд паказаў у крыві расіяніна 2,5 праміле.

— На шчасце, у нядзельную раніцу, вуліцы Ліды былі пустымі, таму бесшабашная язда кіроўцы Ford не нанесла нікому шкоды, — сказалі ў ДАІ.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне4

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць