Разбураныя выбухам кватэры на вуліцы Пляханава адбудуюць
Пра гэта ў эфіры тэлеканала
«Задача пастаўленая дакладная і канкрэтная — у аптымальна кароткія тэрміны аднавіць у поўным аб’ёме пашкоджаныя кватэры і выканаць усе работы для магчымасці эксплуатацыі жылога дома.Усе неабходныя меры ў адносінах да жыхароў гэтага дома прынятыя. І я ўпэўнены, што ўсе мерапрыемствы пройдуць арганізавана пад кантролем надзвычайнай камісіі горада Мінска і адміністрацыі раёна», — паведаміў ён.
На цяперашні момант афіцыйнай версіі здарэння не існуе, ідзе разбіральніцтва. Прадстаўнік Следчага камітэта Мінска Аляксандр Герасімаў паведамляе, што паводле адной з версій прычынай выбуху магла быць уцечка газа. Тым часам жыхары дома гавораць, што характэрнага паху ў дзень здарэння не адчувалі, а эпіцэнтр выбуху, на іх думку, знаходзіўся не ў кухні знішчанай кватэры, а ў жылым пакоі.У выніку здарэння былі пашкоджаныя дзве кватэры: выбуховая хваля знішчыла сцены паміж імі, а таксама столь. Акрамя гэтага пры тушэнні пажару былі залітыя вадой кватэры, размешчаныя на ніжэйшых паверхах.
У лютым 2012 года выбух газу знішчыў пад’езд шматкватэрнага дома ў вёсцы Малінаўка пад Лагойскам. Будынак адбудавалі за кароткі час — жыхары вярнуліся туды ўжо ўвосень, хоць і выказалі незадаволенасць праведзеным рамонтам.Мікалай Ладуцька не ўпершыню асабіста займаецца ліквідацыяй вынікаў выбуху ў жылым доме.
Каментары