Архіў

На новым параходзе нас няшмат

Славамір Адамовіч: «Маё пакаленьне ня выставіла і ня выставіць пісьменьнікаў, роўных Шамякіну»

Паэт Славамір Адамовіч знаходзіцца ў Нарвэгіі, дзе ён папрасіў палітычнага прытулку. На яго першую просьбу быў дадзены адмоўны адказ, цяпер разглядаецца апэляцыя. Якія ён мае шанцы застацца і што зьбіраецца рабіць у выпадку адмовы?

Славамір Адамовіч: Яшчэ з паўгоду чакаць да вясны, але, на жаль, найхутчэй, што і другі адказ будзе нэгатыўным. Я буду чакаць да канца, хачу праверыць, як ставяцца да эмігрантаў з усходу Эўропы нарвэскія ўлады. Да вясны буду яшчэ ў Рогнане, калі толькі не прыму нейкіх рэзкіх крокаў пратэставага характару, што магчыма. Сёлета адзін грузін спрабаваў сябе спаліць перад Стортынгам, праўда, яго ўратавалі і амаль адразу дэпартавалі.

За апошні час у Осла атрымала прытулак Ірына Громава, а два хлопцы з-пад Берасьця атрымалі нэгатыўны адказ ад Осла. Учора сястра пазваніла мне зь Менску, што там адміністрацыя хоча забраць пакой, у якім я прапісаны з 1994 г. Гэта, думаю, не праз запазычанасьць, бо калі я не пражываю, дык і не абавязаны аплачваць, паводле Жыльлёвага кодэксу. Тут іншае маецца на ўвазе — мо хочуць пазбавіць прапіскі і грамадзянства? Я ў тым пакоі пражыў ад 1991 г. Цікава, дарэчы, я ў Менску з 83-га, а пакой атрымаў толькі праз 8 гадоў, а прапіску яшчэ толькі праз тры, і тое, і тое, калі была наша ўлада. Мне тады моцна дапамагла будучая жонка Пазьняка, Галіна Вашчанка, якая была дэпутаткай гарсавету.

«НН»: Чаго Вам найбольш не стае ў Нарвэгіі?

С.А.: Таго ж, чаго не ставала б і ў Беларусі, як гэта ні скрушна. Літаратуры не хапае — дык і ў Беларусі яе б не хапала. Беларускага жыцьця бракуе — дык і дома яго няма. Правільна будзе толькі сказаць, што не хапае беларускіх жанчын. Тут іх няма, а дома яны ёсьць, нягледзячы на палітычную сытуацыю.

«НН»: Ясна, якія тэндэнцыі беларускага жыцьця Вас найбольш трывожаць. А што найбольш радуе?

С.А.: Што можа цешыць? Неяк думаў пра гэта цэлы дзень і так і не прыдумаў. Апрача выключна прыватных рэчаў, станоўчых момантаў у грамадзкім жыцьці няма. Гэта праблема любой дыктатуры. Прыходзіцца сыходзіць у прыватнасьці, і адчуваеш сябе нармальна толькі ў сям’і.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Барыс Тумар, Осла

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць