Архіў

Руслан Равяка. Зынгераўская ліхаманка

№ 18 (175), 2 — 9 траўня 2000 г.


 

Зынгераўская ліхаманка

 

Апошнім часам у Баранавічах пачалі шалёна скупляць даваенныя швэйныя машынкі нямецкай кампаніі Zinger. Кошты вагаюцца ад 100 да 1000$ за машынку. Кажуць, што ў Менску кошты ў некалькі разоў вышэйшыя. Здаецца, шукае іх усё маладое пакаленьне гораду. Прынамсі ў мяне за апошні месяц пыталіся разоў з 20, прытым людзі, якія ня тое што ніколі не займаліся калекцыянаваньнем, але ж былі абыякавыя да старых рэчаў.

Мяне зацікавіў гэты гармідар — няўжо моладзь вырашыла павальна займацца зьбіральніцтвам швэйных машынак, ці заходняя мода й наша жабрацтва прымусіла брацца за швацтва?

Першыя апытаньні нічога новага не прынесьлі — усіх цікавілі толькі нямецкія машынкі й толькі фірмы Zinger. Іншыя маркі, разнастайныя «кайзэры», нікому не патрэбныя. Як мне патлумачылі, трэба, каб была асаблівая адзнака на корпусе машынкі ў выглядзе літаркі Z у авале й назва цалкам паміж ножкамі зынгера.

Машынкі пачалі выпускацца напрыканцы 1860-х гадоў аднайменнай фірмай. Некаторыя «знаўцы» сьцьвярджаюць, што зьбіралі іх рукамі, што некаторыя часткі машынкі з каштоўнага і трывалага мэталу палядыю, што цяпер немцы вырашылі вярнуць на радзіму ўсе выпускі швэйнай машынкі, што ў Нямеччыне плоцяць за іх ад 3000 да 10000$.

Ня ведаю, што тут праўда, што не. Сам бачыў, як бабуля магла прашыць зынгераўскай машынкай любую тканіну й скуру. Шылі на іх нават буркі з шынялёў. Тую машынку завезьлі зь Нямеччыны ў адну зь мясцовых габрэйскіх крамаў, там і набыла яе мая бабуля ў маладосьці. Вайну машынка перабыла закапаная ў зямлі, пасьля чаго ёй давялося замяніць драўляны столік. Мэханізм жа спраўна працуе да гэтага часу.

У Заходняй Беларусі зынгеры збольшага зьявіліся за панскай Польшчай. На Ўсход жа прывозілі іх салдаты, што вярталіся зь Нямеччыны ў 1945 годзе — як трафэі.

Цяперака нібыта немцы ў парыве патрыятызму і калекцыянаваньня пачалі скупляць тыя машынкі. Такая вэрсія, мабыць, задавальняе большасьць паляўнічых на зынгеры. Зрэшты, адзін зь іх сказаў мне, што яму наагул усё роўна, нашто тыя зынгеры ды каму патрэбныя — галоўнае, каб за гэта плацілі грошы. Нешта падобнае можна было назіраць колькі гадоў таму, калі палявалі каляровыя мэталы.

Сноўдаюць хлапцы па Беларусі, здабываюць зынгеры — дзе за грошы, дзе крадзяжом, дзе запалохваньнем, а дзе й забойствам. Прадаюць іх пасьля іншым, а тыя...

Згадваю, што чытаў у адной расейскай газэце больш за год таму артыкул з назвай кшталту «Піліце Зынгеры — яны залатыя». Быццам бы за Гітлерам, ратуючы каштоўнасьці, нямецкія габрэі распачалі пераплаўку золата ў станіны зынгераўскіх машынак. Дадумаць можна самому — жыдоў фашысты зьнішчылі, рэчы пазабіралі сабе, пасьля прыйшлі савецкія войскі й перацягнулі палову Нямеччыны ў Саюз… Таму ня выключана, што скупленыя машынкі расьпільваюць, не вывозячы на радзіму.

А нам што, абы плацілі…

Руслан Равяка,
Баранавічы


Каментары

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць