Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 17 (138) 1999 г.


ЛІСТЫ Ў РЭДАКЦЫЮ


Сьвята Незалежнасьці ў Валміеры

Угодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі былі адсьвяткаваныя ў латыскім месьце Валміеры. Ад 26 ліпеня да 15 жніўня тут праходзіць Балтыйская летняя школа, зладжаная мясцовым унівэрсытэтам. У ёй навучаюцца студэнты з Швэцыі, Аўстрыі, Аўстраліі, Бэльгіі, ЗША, Фінляндыі, Даніі, Нарвэгіі, а гэтаксама з Польшчы, Украіны й шасьцёра — зь Беларусі. Беларуская тэматыка сталася асноўнаю ў гэтыя дні ў Валміеры, бо падзеі ў нашай краіне для большасьці ці незразумелыя ці невядомыя. Эўрапейская моладзь зь вялікім зацікаўленьнем ставіцца да інфармацыі пра Беларусь, таму сьвята беларускае Незалежнасьці было прыемнаю нечаканасьцю й добраю нагодаю раскрыць вочы замежнікам на terra inсognita ў цэнтры Эўропы.

27 ліпеня перад будынкам Балтыйскае летняе школы быў узьняты беларускі нацыянальны сьцяг, а ўвечары зладжаная сьвяточная імпрэза зь беларускімі нацыянальнымі стравамі й сьпевамі. Перад пачаткам party госьці зь вялікім узрушаньнем слухалі, як прадстаўнікі нашае краіны сьпявалі беларускі нацыянальны гімн «Пагоня». Найбольшы сьлед пакінуў падарунак вялікае швэдзкае групы — яны прэзэнтавалі бел-чырвона-белыя ружы й шчыра выказаліся з падтрыманьнем беларусаў у іхным імкненьні да свабоды.

Віктар Мухін, Валміера


 

***

Такое ўражаньне, што нацыянальных сьвятаў як такiх у беларусаў амаль няма. Вядома, ёсьць шмат датаў, якiя мы адзначаем (Дзень Волi, Дзень Незалежнасьцi, Слуцкi Збройны Чын, Дзень Бiтвы пад Воршай i iнш.). Але часта гэтыя даты — нагода для палiтычнай акцыi. Кажуць ня «Сёньня сьвята», а «сёньня мiтынг». Людзi прыходзяць на мiтынг, але рэдка пачуеш адзiн ад аднаго: «Вiншую!» Мала хто ходзiць на дэманстрацыі з шарыкамi цi музыкай. Ды што я пра дэманстрацыi? Трэба замаўляць музычныя вiншаваньнi знаёмых са сьвятам (калi немагчыма ўказаць назву сьвята, дык можна хаця б дату — знаёмы зразумее). Гэты дзень, урэшце, можна адзначаць у кампанii за сьвяточным сталом.

Добра, што 80-годзьдзе БНР было з шарыкамi i нечым падобным на сьвяточны аркестар, нядаўнi дзень Незалежнасьцi — з гармонiкам ды скокамi. Але такое здараецца рэдка.

Віталь Станішэўскі, Менск

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць