Усяго патроху

Акцыя ФотаPositive - шукаем пазітыў. Далучайцеся!

Новы конкурс Беларускай асацыяцыі журналістаў

Шаноўныя калегі! Набліжаецца травень – надзвычай ураджайны месяц на прафесійныя святы журналістаў.

3-га траўня адзначаецца Сусветны Дзень свабоды друку, які, на жаль, у нашай краіне праходзіць амаль незаўважна... Зрэшты, адпаведна стану са свабодай друку.

5-га траўня ў Беларусі на афіцыйным узроўні святкуюць Дзень друку, па-ранейшаму прымяркоўваючы яго да дня першага выхаду газеты “Правда”.

7-га траўня – Дзень радыё, якое ў нашай краіне даўно ўжо страціла права голасу...

Што ж рабіць, калі свята губляе сэнс? Варта напоўніць яго новым!

3 траўня, у Сусветны Дзень свабоды друку, БАЖ ладзіць акцыю пад назвай ФотаPositive

Гэта НЕ фотаконкурс, хаця пераможцы ў ім таксама будуць.

Гэта НЕ палітычная акцыя, хаця яе стрыжнёвая ідэя – гэта свабода.

ФотаPositive – гэта наша супольная спроба сабраць

АДЗІН ДЗЕНЬ З ЖЫЦЦЯ БЕЛАРУСІ Ў ПАЗІТЫВЕ.

Што трэба мець для ўдзелу ў акцыі?

Лічбавы фотаапарат, доступ да Інтэрнэт, пазітыўнае мысленне

Што трэба зрабіць, каб стаць удзельнікам акцыі?

зрабіць на працягу сутак (03.05.2007) 5 каляровых фотаздымкаў

даслаць іх у гэты ці на наступны дзень на адрас [email protected], пазначыўшы ў лісце сваё імя, населены пункт і зваротны кантакт.

Якія фотаздымкі маюць шанцы стаць пераможцамі?

Яскравыя

Інфарматыўныя

ПАЗІТЫЎНЫЯ

Зробленыя на працягу адных сутак – 03.05.2007 (час павінен быць адлюстраваны на здымку)

P.S. Добрыя шанцы на перамогу маюць фотаздымкі, якія дапамогуць сабраць паўнавартасныя “суткі”: зробленыя на досвітку, удзень, позна ўвечары, ўначы, і г.д.

Што атрымаюць фатографы-пераможцы?

Магчымасць напоўніць гэты дзень сваім уласным бачаннем, сваёй уласнай свабодай, увасобленай у фотаздымку.

Шанец убачыць сваё фота на выставе ФотаPositive, якая будзе складацца з лепшых фотаздымкаў, дасланых на адрас [email protected]. Выстава будзе працаваць у Дзень вынаходніцтва каляровага фота – 17 траўня 2007 г. (Пра месца правядзення будзе паведамлена пазней.)

Карысныя фота-бонусы аўтарам самых арыгінальных працаў.

ТОЛЬКІ МЫ ЗМОЖАМ НАПОЎНІЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ СЭНСАМ І КОЛЕРАМ.

КАБ ЯНО НЕ БЫЛО ЧОРНА-БЕЛЫМ НЕГАТЫВАМ – ШУКАЕМ ПАЗІТЫЎ!

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы34

У Беларусі пачалі выпускаць новыя 7‑месныя мінівэны. Што гэта за машыны і колькі яны каштуюць?5

Дзмітрый Баскаў пашырае бізнэс пад брэндам Lepshy15

У Падмаскоўі на сметніку знайшлі цела забітага немаўляці са шматлікімі ранамі2

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе4

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць