Эканоміка1414

Ментальныя партнёры: «Мінск-Крышталь» і «Nemiroff» прэзентавалі пагадненне і напоі

Кампаніі падпісалі ліцэнзійнае пагадненне да канца 2013 года з правам працягу кантракта.

13 лістапада «Мінск-Крышталь» і «Nemiroff» зладзілі прэс-канферэнцыю, дзе абвясцілі пра заключэнне ліцэнзійнага пагаднення. У Мінску будуць выпускаць лінейку гарэлак: «Няміраўская пшаніца ўкраінская адборная», «Няміраўская «Лімон», «Няміраўская асаблівая «Бруснічны ліст» і «Няміраўская «Мядовыя сухарыкі».

Ментальныя партнёры

На прэс-канферынцыі, якая прайшла ў гатэлі «Crowne Plaza», кіраўнікі «Мінск-Крышталь» і «Nemiroff» рабілі адзін аднаму кампліменты. Гучалі словы пра саюз «роўных і моцных», пра тое, што было шмат «гарачых спрэчак», але ў выніку мы сталі «не проста кампаньёнамі», але «ментальнымі партнёрамі».

Старшыня рады дырэктараў Nemiroff Holding Limited Якаў Грыбаў агучыў тры асноўныя пункты, на якіх будзе грунтавацца супрацоўніцтва з мінскім партнёрам.

Першае. «Мінск-Крышталь» пачынае выпуск рэстайлінгавай прадукцыі «Nemiroff» для патрэбаў беларускага рынка.

Другое. «Nemiroff» бярэ на сябе абавязак экспартаваць разлітую ў Беларусі гарэлку за межы краіны. У тым ліку і ўласныя брэнды мінскага партнёра.

Трэцяе. У І квартале 2013 года ўкраінскі партнёр інвестуе ў вытворчасць паўмільёна даляраў.

14 мільёнаў пляшак па 0,5

Паводле пагаднення, у Беларусі «Nemiroff» мае выпусціць каля 700 тысяч дал гарэлкі, што складае каля 14 мільёнаў паўлітровых пляшак. Сярэдні рознічны кошт пляшкі разлітай у нас няміраўскай гарэлкі складзе каля 47 тысяч рублёў.

«Дык і не надта дорага!» — прагучала рэпліка з боку журналістаў. Аднак, кіраўнік «Nemiroff» менш аптымістычны. На яго думку, з такой цаной трэба будзе моцна пастарацца, каб выканаць планы па заваёве 7-10% гарэлачнага рынка Беларусі.

Гендырэктар «Мінск-Крышталь» Станіслаў Іодзіс бачыць у пашырэнні лінейкі адносна дарагіх гарэлак пазітыўны момант, здольны палепшыць здароўе нацыі.

«Я нарадзіўся ў СССР»

Якава Грыбава не палохае той факт, што Беларусь уступіла ў мытны саюз з Расіяй і Казахстанам. Найперш ён прызнаўся, што асабіста вітае такі крок і зусім не супраць, каб да гэтай кампаніі далучылася Украіна. Ён дагэтуль лічыць СССР вялікай дзяржавай і вітае спробы аб’яднацца яе былых краін-удзельніц.

Рынак Казахстана Якаў Грыбаў ацэньвае, як вельмі перспектыўны. Кампанія ўжо зараз распрацоўвае планы выхаду на гарэлачны рынак гэтай краіны за кошт беларускіх і расійскіх прадстаўніцтваў.

«Можаце крыўдзіцца, але Беларусь — гэта аазіс»

Большую частку інвестыцый у Мінску «Nemiroff» накіруе на абарону ад падробак у Расіі.

«Можаце крыўдзіцца, можаце не крыўдзіцца, але Беларусь для мяне — сапраўдны аазіс законапаслухмянасці», — шчыраваў Якаў Грыбаў.

Ён не перажывае за тое, што якасць ягонай прадукцыі з часам можа знізіцца, на што намякнуў адзін з прадстаўнікоў прэсы. «Забудзьцеся на тыя часы, калі такое здаралася. Цяпер час канкурэнцыі, а таму не трэба каля кожнага тэхнолага ставіць кантралёра. Бо кожны выдатна разумее — упадуць продажы, упадзе і заробак».

У сваю чаргу, Станіслаў Іодзіс не аднойчы цягам прэс-канферэнцыі запэўніў сваіх партнёраў, што ім зусім не варта перажываць за якасць гарэлкі.

* * *

«Мінск-Крышталь» — у чэрвені наступнага года адзначыць 120-годдзе працы. Адзін з найбуйнейшых вытворцаў віна-гарэлачнай прадукцыі. Экспартуе гарэлку ў 34 краіны свету, сярод якіх Перу, Іран і Дамініканская Рэспубліка. У планах — заваёва рынкаў Аўстраліі і Новай Зеландыі.

«Nemiroff» — 20 гадоў на рынку. Прадае гарэлку ў 75 краін свету. На Украіне валодае 17% рынку паводле аб’ёмаў выпуску прадукцыі і 21% у грашовым эквіваленце.

Каментары14

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала11

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні2

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала11

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць