Каханне і сэкс22

Пераемнік Петрэуса на пасадзе кіраўніка афганскага кантынгенту таксама стаў фігурантам сэкс-скандалу

Галоўнакамандуючы войскамі ЗША ў Афганістане генерал Джон Ален стаў новым фігурантам справы былога дырэктара ЦРУ Дэвіда Петрэуса, які на мінулым тыдні пайшоў у адстаўку з-за сэксуальнага скандалу. Пра гэта паведамляе Associtated Press са спасылкай на афіцыйную заяву Пентагона.

У ваенным ведамстве пачата ўнутранае расследаванне ў дачыненні да Алена: ён падазраецца ў «недапушчальных сувязях» з Джыл Кэлі, жанчынай, якая, па версіі следства, атрымлівала лісты з пагрозамі ад Полы Бродуэл -- асабістага біёграфа Петрэуса, раман з якой і каштаваў таму пасады дырэктара ЦРУ .

Высокапастаўленая крыніца ў Пентагоне распавяла агенцтву, што следчыя вывучаюць больш за 20 тысяч старонак перапіскі паміж Аленам і Кэлі, ажыццёўленай з 2010 пад 2012 год.
Ён не ўдакладніў, што з'яўляецца прадметам пошуку: паведамленні сэксуальнага характару або раскрыццё сакрэтнай інфармацыі. Невядома таксама, згадваецца ці ў перапісцы Петрэус.

Міністр абароны ЗША Леон Панета заявіў, што ФБР перадало расследаванне справы яго ведамству.
Акрамя таго, паведамляецца, што да заканчэння следства Ален працягне выконваць абавязкі кіраўніка кантынгента ЗША ў Афганістане. Гэта значыць, што Алена падазраюць у парушэнні статута, а не ў злачынстве федэральнага заканадаўства, адзначаюць журналісты Associated Press.

У 2011 годзе Ален стаў пераемнікам Петрэуса на пасадзе кіраўніка групоўкі ўзброеных сілаў ЗША ў Афганістане. У 2012 годзе ён павінен быў быць абраны галоўнакамандуючым амерыканскімі войскамі ў Еўропе, а таксама стаць кіраўніком еўрапейскіх сіл НАТО. Цяпер гэта прызначэнне пад пытаннем. Панета заявіў, што пасля кансультацыі з прэзідэнтам Баракам Абамам вырашана адкласці вылучэнне Алена на гэтыя пасады да таго часу, пакуль не будзе скончана расследаванне.

Адзначым, што ў мінулую суботу -- у той жа дзень, калі стала вядома пра адстаўку Петрэуса, - найбуйнейшы абаронны канцэрн ЗША Lockheed Martin абвясціў пра звальненне свайго выканаўчага дырэктара Крыстофера Кубасіка,
які са студзеня 2013 года павінен быў стаць гендырэктарам кампаніі. Сваёй пасадзе Кубасік таксама пазбавіўся з-за сэксуальнага скандалу, ўнутраная праверка выявіла, што ён знаходзіцца ў інтымнай сувязі з адной са сваіх падначаленых.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць