Грамадства22

Грамадзянская акцыя: праверыць, ці даходзяць лісты Васьковічу

Пасля неаднаразовых скаргаў Яўгена Васьковіча на тое, што да яго не даходзяць лісты, яго бабруйскія сябры і калегі вырашылі зладзіць своеасаблівую праверку. Нагадаем, што былы працадаўца хлопца, рэдактар газеты «Бабруйскі кур’ер» Анатоль Санаценка, звяртаўся з гэтай жа нагоды ў грамадскую назіральную камісію Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.

-Я вельмі доўга не атрымлівала лістоў ад Яўгена, і вось, нядаўна адзін прыйшоў, — кажа бабруйская грамадская актывістка Галіна Смірнова. — Але іншыя дасюль скардзяцца, што лісты не прыходзяць. Мы вырашылі праверыць у мясцовых масштабах, як ідзе гэтае ліставанне. Мы сабраліся з сябрамі і калегамі Васьковіча, і напісалі яму адразу шмат лістоў, яны павінны дайсці да яго прыблізна ў адзін час. Потым звернемся да яго бабулі Тамары Уладзіміраўны, каб расказала, ці дайшлі нашыя вестачкі да адрасата.

Галіна Смірнова кажа, што далучыцца да гэтай акцыі пажадалі нават людзі, каторыя не ведаюць асабіста Яўгена.

— Калі людзі даведваюцца, што ёсць праблемы з перапіскай, выказваюць жаданне падтрымаць хлопца, і адправіць яму ліст. Спадзяемся, што да нас далучыцца шмат людзей. Вельмі не хочацца каб Жэня адчуваў там сябе забытым, — кажа бабруйская актывістка.

* * *

Яўген Васьковіч, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99 а, турма № 4.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты38

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты38

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць