Свет

Расійскія праваабаронцы ўпершыню атрымаюць дзяржаўныя гранты

У 2012 годзе на конкурсе бюджэтных грантаў перамаглі ў асноўным патрыятычныя і рэлігійныя праекты, а таксама члены «Агульнарасейскага народнага фронту» (АНФ), які падтрымлівае Пуціна. Аднак у ліку тых, каго падтрымаюць, аказаліся і незалежныя праваабаронцы. Пра гэта піша маскоўская газета «Ведамасці».

Так, за 2,5 млн расійскіх рублёў у Маскоўскай духоўнай акадэміі адкрыюць чытальную залу багаслоўскага цэнтра. 3,5 млн атрымае рух «Каталіцкая спадчына», 1,9 млн — - стараверы на музей ікон. Таксама 1 мільён выдзелены на развіццё будысцкіх СМІ Расіі.

Грошы атрымалі і сацыяльныя праекты: фонду дапамогі збітаму галоўнаму рэдактару «Хімкінскай праўды» Міхаілу Бекетаву пералічаць 600 тысяч на рэабілітацыю журналіста. На 3,7 млн байкеры з «Начных ваўкоў» правядуць традыцыйныя навагоднія яліны для сіротаў.

Самы вялікі грант атрымае член АНФ Федэрацыя незалежных прафсаюзаў, якой на школу прафсаюзаў вылучаюць 12 млн рублёў. Іншы ўдзельнік АНФ, Саюз машынабудаўнікоў, здабыў 3 млн на развіццё навукова-тэхнічнай творчасці моладзі.

Акрамя таго, 3 мільёны выдзелены корпусу назіральнікаў «За чыстыя выбары» — на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года яны былі назіральнікамі ад Пуціна.

У той жа час па 4 мільёны расійскіх рублёў (каля 140 тыс. даляраў) выдзелена Маскоўскай Хельсінкскай групе (МХГ) і руху «За правы чалавека», якія раней атрымлівалі гранты ад USAID, дзейнасць якога ў Расіі была нядаўна забаронена. Кіраўніцу МХГ Лідзію Аляксееву ў мінулым годзе вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру разам з Алесем Бяляцкім, беларускім праваабронцам-палітвязнем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў12

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь53

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць