Здарэнні11

Скончана расследаванне справы Юрыя Дорна

У Следчым камітэце Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання Юрыя Дорна. Цяпер ён і яго адвакат знаёмяцца з матэрыяламі.
Пасля гэтага яны будуць накіраваныя пракурору для прыняцця рашэння аб перадачы справы ў суд.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў СК Павел Траулька, Дорну прад’яўлена абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса:
ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры); ч. 3 арт. 426, ч. 2 арт. 426 і ч. 1 арт. 426 (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў); ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры); ч. 2 арт. 377 (крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў); ч. 1 арт. 427 (службовая падлог).

Нагадаем, крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 430 КК была распачатая ў дачыненні да Дорна Следчым камітэтам Беларусі ў сакавіку гэтага года.

Тады паведамлялася, што Дорн быў затрыманы пры атрыманні незаконнай грашовай узнагароды ад аднаго з кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання. Устаноўлена, што, з’яўляючыся службовай асобай, адказнай за выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый аб’яднання, ён атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш як 13 тысяч долараў за станоўчае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавора арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлігійнаму аб’яднанню.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць