Здарэнні11

У Мінску двое хлопцаў скралі BMW і кінулі яго ў лесе

Двое сяброў позна вечарам вярталіся дадому пасля распіцця ў кампаніі алкагольных напояў.

Дарога ляжала праз вул. Гарадзецкую, дзе на паркоўцы ля аднаго з дамоў прыяцелі звярнулі ўвагу на BMW 5-Series вішнёвага колеру. «У замку дзвярэй кіроўцы тырчаў звязак ключоў, — паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама. — Маладыя людзі тут жа вырашылі гэтым скарыстацца».

«Адкрыўшы дзверы, хлопцы селі ў салон і завялі рухавік, — расказала Вольга Куцько, прэс-афіцэр Першамайскага РУУС. — Дарогу са стаянкі перагароджваў шлагбаум, аднак ён не стаў сур’ёзнай перашкодай для магутнага аўтамабіля. Вырашылі пакатацца за горадам, у маладзечанскім кірунку.

Па дарозе заўважылі перарывісты датчык — заканчвалася паліва. На АЗС не паехалі, звярнулі з трасы на найбліжэйшую лясную дарогу, спыніліся і заснулі».

Прачнуўшыся, яны зразумелі, што здзейснілі злачынства. «Каб пазбавіцца доказаў, зламыснікі знялі нумары рэгістрацыі, узялі з салона забыты гаспадаром мабільны тэлефон, ключы ад аўто, паклалі усё гэта ў пакет і выкінулі яго ў раку непадалёк, — дапоўнілі ў міліцыі. — Потым маладыя людзі пешшу вярнуліся на трасу, дайшлі да пасёлка Радашковічы, адкуль на маршрутцы вярнуліся ў Мінск».

Каб выйсці на след падазраваных, супрацоўнікам крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС спатрэбілася два тыдні. У выніку двое маладых людзей — 24-гадовы і 22-гадовы раней не судзімыя жыхары сталіцы — былі затрыманыя. Іх падазраюць ва ўгоне. Ідзе расследаванне.

Каментары1

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха4

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць